BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Хаўбек менскага «Дынама» Ам’ян – найлепшы гулец 23-га тура ЧБ

Паўабаронца менскага «Дынама» Бані Ам’ян стаў найлепшым гульцом 23-га тура чэмпіянату Беларусі. У сустрэчы з «Іслаччу» (2:0) івуарыец вызначыўся дублем. У бягучым сезоне 21-гадовы Ам’ян згуляў у 13 матчах за мянчан і мае на рахунку два галы.

Булка, Левандоўскі і Пёнтэк – у складзе зборнай Польшчы на кастрычніцкія матчы Лігі нацый

Зборная Польшчы аб’явіла заяўку на кастрычніцкія матчы Лігі нацый з Партугаліяй і Харватыяй. У складзе, адзначым, няма брамніка Войцэха Шчэнснага, які паведаміў пра завяршэнне кар’еры, але як чакаецца, далучыцца да «Барселоны». Яго месца ў складзе заняў Марцін Булка. Трапіў у заяўку сярод іншых абаронца «Ягелоніі» Матэвуш Скшыпчак, нападнік «Барселоны» і турэцкага «Башакшэхіра» Кшыштаф Пёнтэк.

Сядзько прапусціць матч супраць «Хартса» з-за канфлікту са Скрыпчанкам

Хаўбек менскага «Дынама» Павел Сядзько прапусціць сустрэчу з шатландскім «Хартсам» у рамках 1-га тура групавога этапа Лігі канферэнцый. Як паведамляе «Ухо», прычынай гэтага сталі рознагалоссі з галоўным трэнерам менчан Вадзімам Скрыпчанкам. Матч адбудзецца 3 кастрычніка ў азербайджанскім Сумгаіце.

«Манчэстэр Юнайтэд» бліжэйшым часам не будзе звальняць Эрыка тэн Хага

Галоўнаму трэнеру «Манчэстэр Юнайтэд» Эрыку тэн Хагу бліжэйшы час не пагражае адстаўка, паведамляе інсайдар Фабрыцыё Рамана. Па дадзеных крыніцы, спецыяліст усё яшчэ мае падтрымку клуба, але ціск на яго расце. Важнымі для яго будуць два наступныя матчы супраць «Порту» ў Лізе Еўропы і з «Астан Вілай» у чэмпіянаце Англіі, прычым не толькі з пункту гледжання выніку, але і гульні каманды. «Манчэстэр Юнайтэд» ідзе дванаццатым у табліцы АПЛ, каманда набрала ўсяго 7 ачкоў у 6 матчах.

Ягор Герасімаў выйшаў у фінал кваліфікацыі турніру АТП-1000 у Шанхаі

Беларускі тэнісіст Ягор Герасімаў перамог у матчы паўфіналу кваліфікацыі турніру серыі ATП-1000 у Шанхаі, абыграўшы немца Максіміліяна Мартэрэра 7:6, 4:6, 6:3. Матч працягваўся 2 гадзіны 20 хвілін. У фінале кваліфікацыі беларус згуляе з іспанцам Алехандра Мора Каньясам.

Задрафтаваная клубам НБА Малашка перайшла ў ізраільскі «Макабі Бнот Ашдод»

24-гадовая беларуская баскетбалістка Ксенія Малашка перайшла ў ізраільскі клуб «Макабі Бнот Ашдод». Кантракт падпісаны на два гады. Раней яна была абрана «Чыкага Скай» на драфце НБА.

Беларускае Радыё Рацыя