BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Хет-трык Ягора Шаранговіча дапамог “Калгары” абыграць “Арызону” 6:2

Усяго беларус правёў на лёдзе 18 хвілін 23 секунды, 6 разоў кінуў па брамцы, зрабіў адзін сілавы прыём, заблакаваў кідок суперніка, выйграў два ўкідванні з двух, быў прызнаны першай зоркай матчу.

Фота: NICHOLAS T. LOVERDE/GETTY IMAGES

Гэта другі хет-трык Шаранговіча ў НХЛ. Першы раз нападнік закінуў тры шайбы ў красавіку 2022 года ў складзе “Нью-Джэрсі”. Усяго ў гэтым сезоне ў Шаранговіча 30 (17+13) ачкоў у 42 матчах.

Максім Яблонскі падоўжыў кантракт з “Нёманам”

27-гадовы паўабаронца застаецца ў камандзе пад кіраўніцтвам Ігара Кавалевіча, як паведамляе клубная прэс-служба. У мінулым сезоне Яблонскі правёў 11 матчаў і вызначыўся 6 (0+6) выніковымі баламі ў вышэйшай лізе. За “Нёман” хаўбек выступае з 2017 года. Па выніках чэмпіянату-2023 стаў уладальнікам срэбраных узнагарод з гарадзенцамі.

«Барселона» выйшла ў фінал Суперкубка Іспаніі, упэўнена абгуляўшы «Асасуну»

У паўфінальным матчы Суперкубка Іспаніі сустракаліся «Барселона» і «Асасуна». Каманды гулялі на стадыёне “Аль-Авваль Парк” у Эр-Рыядзе, што ў Саудаўскай Аравіі. “Барселона” абыграла “Асасуну” з лікам 2:0. Першы тайм прайшоў без галоў. А ў другім на 59-й хвіліне Роберт Левандоўскі адкрыў лік у матчы, вывеўшы “Барселону” наперад. На 3-й даданай хвіліне гульні Ламін Ямал падвоіў перавагу “Барселоны”, усталяваўшы канчатковы лік сустрэчы – 2:0. Такім чынам, “Барселона” выйшла ў фінал Суперкубка Іспаніі, дзе сустрэнецца з пераможцам іншай паўфінальнай пары, а менавіта з мадрыдскім “Рэалам”, які раней абыграў “Атлетыка” з лікам 5:3.

Свен-Горан Эрыксан паведаміў, што яму застаўся максімум год жыцця

Былы галоўны трэнер зборнай Англіі Свен-Горан Эрыксан распавёў, што ў яго выяўлены неаперабельны рак падстраўнікавай залозы. 75-гадовы спецыяліст з-за хваробы ў лютым пакінуў пасаду спартовага дырэктара «Карлстад». «Усе бачаць, што ў мяне не вельмі добрая хвароба. Так, гэта рак. Але я пастараюся змагацца як мага даўжэй», – заявіў Эрыксан.  Трэнер прыводзіў «Лацыё» да перамог у чэмпіянаце Італіі і Суперкубку УЕФА. Разам з “Гётэборгам” станавіўся пераможцам Кубка УЕФА і чэмпіянату Швецыі. З “Бенфікай” тройчы выйграў чэмпіянат Партугаліі. У 2001-2006 гадах Эрыксан трэніраваў зборную Англіі. Ён таксама працаваў у “Манчэстэр Сіці”, “Сампдорыі”, “Лестэры”, “Роме”, “Фіярэнціне”, “Дэгерфорсе”, зборных Мексікі, Кот-д’Івуара ды іншых камандах.

Беларускае Радыё Рацыя