У Парыжы працягваюцца Алімпійскія гульні-2024. Беларуская лёгкаатлетка, якая выступае за Польшчу, Крысціна Ціманоўская ў суцяшальным раундзе бегу на 200 метраў, дзе фінішавала з часам 23.01секунды і, заняўшы другое месца ў забегу, вылецела. Лідары забегаў праходзяць у паўфінал, да іх далучацца двое найхучэйшых з усіх забегаў разам узятых. Раней спартоўка не прайшла кваліфікацыю.
Украінка Магучых выйграла золата ў прыжках у вышыню
Украінская скакуха ў вышыню Яраслава Магучых выйграла золата Алімпіяды-2024 у Парыжы з першай спробы ўзяўшы вышыню роўна 2.00 м. Срэбра дасталася аўстралійцы Нікале Аліслагерс, якая паказала такі ж вынік але з трэцяй спробы, бронзу падзялілі аўстралійка Элеанор Патэрсан і ўкраінка Ірына Герашчанка з вынікам 1.95. 22-гадовая Магучых з’яўляецца сусветнай рэкардсменкай у скачках у вышыню: у 2024 годзе ёй скарылася вышыня 2 метры 10 сантыметраў.
Польская валейбольная зборная выйшла ў паўфіна Алімпіяды
У чвэрцьфінальным матчы мужчынскага турніру па валейболе на Алімпійскіх гульнях у Парыжы зборная Польшчы перайграла каманду Славеніі з лікам 3:1. Такім чынам, палякі сталі першымі паўфіналістамі на Алімпійскіх гульнях.
Сталі вядомыя магчымыя супернікі менскага “Дынама” у Лізе Еўропы
УЕФА апублікаваў скарочаны пул пар, якія могуць сустрэцца ў раўндзе плэй-оф кваліфікацыі Лігі Еўропы. Магчымымі супернікамі пары “Дынама” Менск — “Лінкольн” сталі наступныя каманды:
Пераможца пары: “Панацінаікас” (Грэцыя) – “Аякс” (Нідэрланды);, каманда, якая прайграе ў пары “Карабах” (Азербайджан) – “Лудагорэц” (Балгарыя); пераможца пары: “Партызан” (Сербія) – “Лугана” (Швейцарыя) ці бельгійскі «Андэрлехт».
Сасновіч вярнулася ў топ-100, Сабаленка па-ранейшаму трэцяя ў рэйтынгу WTA
Беларуска Аляксандра Сасновіч вярнулася ў першую сотню рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA). У параўнанні з рэйтынгам тыднёвай даўніны Сасновіч перамясцілася на тры пазіцыі ўверх і займае 98-е месца. Арына Сабаленка пасля выхаду ў паўфінал турніру ў Вашынгтоне захавала трэці радок, а Вікторыя Азаранка, якая саступіла Сабаленцы ў чвэрцьфінале, знаходзіцца на 19-й пазіцыі. На першым месцы з вялікім адрывам па-ранейшаму полька Іга Свёнтэк. У мужчын наперадзе італьянскі тэнісіст Янік Сінэр, другім ідзе новаспечаны алімпійскі чэмпіён серб Новак Джокавіч, на трэцім месцы срэбраны прызёр парыжскіх Гульняў іспанец Карлас Алькарас. Найлепшы з беларускіх тэнісістаў Ягор Герасімаў займае 258-е месца.
Беларускае Радыё Рацыя