BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Cпартоўка Зялёная: Беларусы не бачныя ў Сакартвэла

Чэмпіёнка свету па тайскім боксе Марына Зялёная праз акцыі і пікеты спрабуе паўплываць на грузінскія ўлады, каб беларусам давалі статус міжнароднай абароны. На дадзены момант ніводзін беларус не атрымаў такога статусу ў Грузіі.

Чаму яна гэта робіць, кажа Марына Зялёная:

Мы не бачныя для грузінаў. Калі беларусы падаюцца на міжнародную абарону, яны робяць гэта ананімна. Працэдура гэта дазваляе. Бо людзі пацярпелі, шмат хто ведае пра тое, што робіцца ў Беларусі, а шмат хто і не ведае – што ёсць катаванні, што ў нас ёсць палітвязні, сёння гэта каля паўтары тысячы, што гэтыя людзі праходзяць праз здзекі.

Марына лічыць, што калі беларусы самі не могуць казаць пра свае праблемы, яна можа стаць іх голасам:

Праз гэта я хацела паўплываць на тое, гэта называецца адвакацыя, каб праз мой кейс пачалі бачыць іншыя кейсы беларусаў, якія не маюць магчымасці паведаміць пра свае кейсы, бо яны разумеюць, што на радзіме ў іх ёсць нейкая нерухомасць, альбо ёсць блізкія. І яны не могуць выйсці на вуліцу і сказаць, вось я падаўся на міжнародную абарону, я два гады ўжо у Сакартвэла, але па маім кэйсе ніякага руху.

Таксама Марына Зялёная плануе ўздымаць праблемы беларусаў Сакартвэла ў Каардынацыйнай Радзе, куды Марына была абраная ў складзе Блока Пакоп’ева-Ягорава.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя