BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Чупрыс атрымала алімпійскую ліцэнзію ў стральбе з вінтоўкі

Дар’я Чупрыс прынесла беларускай камандзе па кулявой стральбе ліцэнзію на Алімпійскія гульні – 2024. Яна змагалася за медалі чэмпіянату Еўропы ў стральбе з вінтоўкі з трох палажэнняў. Згодна з рэгламентам, пуцёўкі ў Парыж павінны былі атрымаць дзве найлепшыя ўдзельніцы ў гэтым практыкаванні, якія не мелі ліцэнзій па выніках папярэдніх стартаў цыкла. У фінале Чупрыс заняла шостае месца, але, паколькі краіны, чые спартоўкі апярэдзілі беларуску, раней ужо атрымалі квоты на Гульні, адна з пуцёвак перайшла Дар’і. Гэта алімпійская ліцэнзія стала для беларускай каманды па кулявой стральбе другой – першую на кваліфікацыйным турніры ў Бразіліі прынёс пісталетчык Уладзіслаў Дэмеш.

Азаранка выйшла ў другі раунд адкрытага чэмпіянату Францыі па тэнісе

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка выйшла ў другі раунд адкрытага чэмпіянату Францыі. У паядынку 1/64 фіналу беларуска, якая займае 21-е месца ў сусветным рэйтынгу, усяго за гадзіну ўпэўнена перайграла аргенцінскую тэнісістку Надзю Падарошку, якая знаходзіцца на 59-й пазіцыі рэйтынгу WTA, – 6:1, 6:0. У другім крузе Азаранка згуляе з 38-ым нумарам сусветнага рэйтынгу расіянкай Мірай Андрэевай. Таксама паспяхова стартавала другая ракетка свету Арына Сабаленка, якая абыграла ў першым матчы расійскую тэнісістку Эрыку Андрэеву – 6:1, 6:2. У 1/32 фіналу суперніцай беларускі будзе 83-я ракетка планеты японка Маюка Учыжыма. У мінулым годзе Арына Сабаленка дайшла да паўфіналу гэтых спаборніцтваў, а Вікторыя Азаранка выбыла ў першым раундзе.

Спартоўцы “Сталіцы” сталі другімі фіналістамі чэмпіянату Беларусі па міні-футболе

Спартоўцы “Сталіцы” сталі другімі фіналістамі чэмпіянату Беларусі па міні-футболе. На пляцоўцы спарткомплексу “Уручча” дзеючыя чэмпіёны ў чацвёртым паядынку паўфінальнай серыі абыгралі аршанскі “Вітэн” з лікам 3:1. Да гэтага мінчане выйгралі ў двух стартавых матчах – 2:1 і 4:2, а потым саступілі ў серыі пасляматчавых пенальці. Раней першым фіналістам 35-га нацыянальнага першынства стаў гомельскі ВРЗ, які тройчы перамог “Мінск”.

Беларускі нападнік Аляксандр Сувораў афіцыйна аб’яўлены ў якасці хакеіста «Сочы»

У мінулым сезоне форвард лічыўся ў складзе мінскага “Дынама”, аднак з-за траўмы не згуляў ніводнага матча ў сезоне. Мінчане ж не праявілі цікавасць захаваць хакеіста ў сваёй камандзе. У сезоне 2022/23 Сувораў выступаў на правах арэнды за “Северсталь”. У 47 матчах рэгуляркі КХЛ набраў 24 (13+11) ачкі. У плэй-оф у яго актыве 3 (3+1) балы ў шасці гульнях. Маючы адбыцца сезон можа стаць для форварда трэцім у КХЛ.

Беларускае Радыё Рацыя