BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Чычкан правёў увесь матч Кубка Польшчы за “Віслу”

У матчы 1/8 фіналу Кубка Польшчы кракаўская “Вісла”, выйгравала 2:0, але на выездзе саступіла “Палоніі” 2:3. Беларускі галкіпер гасцей Антон Чычкан правёў увесь паядынак і парыраваў 8 з 11 удараў па браме.

“Баер” перамог “Баварыю” ў 1/8 фіналу Кубка Германіі

У матчы 1/8 фіналу Кубка Германіі сустракаліся мюнхенская “Баварыя” і леверкузенскі “Баер”. На 17-й хвіліне прамую чырвоную картку атрымаў галкіпер «Баварыі» Мануэль Ноер. На 69-й хвіліне забіў паўабаронца «Баера» Нэйтан Тэла 1:0. Леверкузенскі «Баер» з’яўляецца дзейным уладальнікам нацыянальнага Кубка і чэмпіёнам Германіі.

Міхаіл Мудрык можа перайсці ў «Барселону»

Вінгер «Чэлсі» Міхаіл Мудрык можа пакінуць лонданскую каманду ў зімовае трансфернае акно. Як паведамляе Caught Offside, каталонская “Барселона” праяўляе цікавасць да футбаліста і гатова ўзяць яго ў арэнду ў студзені. Адзначаецца, што ў «Чэлсі» схіляюцца да таго, каб развітацца з гульцом. Раней паведамлялася, што Мудрыкам цікавяцца “Вест Хэм”, “Астан Віла” і “Марсель”. У бягучым сезоне футбаліст правёў за «Чэлсі» 16 матчаў ва ўсіх турнірах, стаўшы аўтарам трох галоў і чатырох дзейсных перадач. Мудрык перайшоў у лонданскі клуб у студзені 2023 года, пакінуўшы “Шахцёр”.

Футбалісткі юніёрскай зборнай Беларусі перамаглі албанак у кваліфікацыі ЧЕ

Футбалісткі юніёрскай зборнай Беларусі (U-19) пераможна выступілі на старце кваліфікацыі першынства Еўропы. У Тыране ў вырашальным паядынку за першае месца ў групе В1 беларускі перайгралі гаспадара турніру албанскую зборную з лікам 2:1. Да гэтага беларуская дружына разграміла каманды Малдовы – 10:0 і Чарнагорыі – 4:0.

Сабаленка зарабіла за мінулы сезон амаль 10 мільёнаў даляраў

Першая ракетка свету з Беларусі Арына Сабаленка зарабіла на корце ў 2024 годзе рэкордныя для сябе (9 729 000). Другі паказчык па прызавых мае амерыканка Коры Гаўф 9 354 000), трэці — у полькі Ігі Швёнтэк (8 550 693). Такім чынам, Сабаленка, дзякуючы паспяховаму году, перасягнула планку 30 мільёнаў даляраў прызавых за кар’еру.

Беларускае Радыё Рацыя