Кіраўнік аргкамітэта Алімпійскіх гульняў 2024 года ў Парыжы (Францыя) Тоні Эстанге расказаў, якой будзе цырымонія адкрыцця, запланаваная на 26 ліпеня. «Хочам, каб гэтая цырымонія адкрыцця ўвасобіла ўсе амбіцыі «Парыжа-2024»: смелыя, нетыповыя Гульні, якія паказваюць найлепшае, што ёсць у Францыі», – прыводзіць словы Эстанге Reuters. У Парыжы ўпершыню ў гісторыі цырымонія адкрыцця Алімпіяды адбудзецца не на стадыёне. Урачыстасць пройдзе ўздоўж ракі Сены ад маста Аўстэрліц, праплыве міма сабора Парыжскай Божай Маці і завершыцца каля Эйфелевай вежы.
«Ягелонія» з перамогі стартавала ў чэмпіянаце Польшчы
Беластоцкая «Ягелонія» перамагла «Пушчу Непаломіцэ» у стартавым матчы чэмпіяната Польшчы па футболе. На 78-й хвіліне Нэнэ прабіў з межаў штрафной і адкрыў лік у матчы, галявую перадачу зрабіў Вільяр, якога «Ягелонія» нядаўна набыла ў «Віслы» з Кракава. А ў самай канцоўцы матчу пачатковец «Ягі» Дыябі-Фадыга абыграў некалькіх супернікаў, а затым прабіў у прыцірку са штангай. Такім чынам лік стаў 2:0 на карысць дзеючых чэмпіёнаў.
Беларусь паднялася на перадапошняе месцы ў рэйтынгу клубных каэфіцэнтаў УЕФА
Пасля матчаў у адказ першых кваліфікацыйных раўндаў еўракубкаў Беларусь узнялася з 54-га на 53-ы радок у рэйтынгу каэфіцыентаў УЕФА і цяпер апярэджвае не толькі Сан-Марына, але яшчэ і Гібралтар. Паказчык Беларусі – 4,875. Каэфіцыент уяўляе сабой суму: сярэдняе значэнне за бягучы сезон (агульная колькасць набраных балаў дзеліцца на лік клубаў асацыяцыі, якія ўдзельнічаюць у еўрасезоне) плюс вынікі папярэдніх чатырох сезонаў. У выпадку роўнасці каэфіцыентаў больш высокае месца займае асацыяцыя з больш высокім каэфіцыентам за папярэдні сезон. У першай пяцёрцы каэфіцыентаў УЕФА Англія, Італія, Іспанія, Германія і Францыя.
У берасцейскае «Дынама» прыбылі на прагляд афрыканскія футбалісты
На праглядзе ў берасцейскім «Дынама» знаходзяцца тры афрыканцы, – паведамляе клубная прэс-служба. Гэта Муса Дыяла – Кот-д’Івуар 2002 года нараджэння; Эсана Нгуема (– Габон, 1998 г.н; Ісак Менса – Гана, 2002 года, інфармуе прэс-служба берасцейскага «Дынама».
Арсеній Каўгарэня падпісаў кантракт з менскім «Дынама»
Як паведамляе сайт сталічнага клуба, двухбаковае пагадненне з 19-гадовым нападнікам Арсеніем Каўгарэнем разлічана на два сезоны. У мінулым сезоне нападнік гуляў за менскае «Юнацтва», правёў 50 матчаў, у якіх набраў 31 (19+12) бал пры паказчыку карыснасці +15. У плэй-оф – 5 гульняў, +1. Па выніках сезона Каўгарэня быў названы найлепшым маладым гульцом экстралігі. Таксама Каўгарэня правёў 9 гульняў за «Юніёр» у вышэйшай лізе, набраў 16 (5+11) ачкоў і дапамог камандзе стаць чэмпіёнам. У траўні ён правёў тры матчы за нацыянальную зборную Беларусі. Арсеній – родны брат Цімафея Каўгарэні, які правёў два сезоны ў складзе менскага «Дынама», удакладняе сайт «зуброў».
Беларускае Радыё Рацыя






