Футбольныя заўзятары сталі сведкамі незабыўнага тура Лігі чэмпіёнаў. Гульні здзіўлялі напалам інтрыгай і ўразлівымі рэзультатамі.
Футбалісты ПСЖ выканалі неверагодны камбэк, прайграючы 0:2 да 56-й хвіліны. Галы Усмана Дэмбеле, Брэдлі Баркала, Жоау Нэвеша і Гансалу Рамуша прынеслі парыжанам важную перамогу 4:2. ПСЖ цяпер мае 10 ачкоў у актыве, “гараджане” страцілі шансы наўпрост прайсці ў стадыю “плэй-оф”. “Фееноорд” сенсацыйна разграміў “Баварыю” — 3:0 дзякуючы дублю Санцьяга Хіменэса і падняўся на 13-е месца ў табліцы, адцясніўшы Баварыю на 15-ю пазіцыю. Адзіны гол Рафаэля Леау дазволіў “Мілану” абыграць “Жырону” 1:0, што дапамагло “расанэры” заняць шостае месца ў турнірнай табліцы. “Рэал” прадэманстраваў выдатную гульню матчы з Зальцбургам 5:1 : дублі Радрыга і Вінісіуса Жуніёра, яшчэ адзін гол Мбапэ. Мадрыдцы ўмацаваліся ў сярэдзіне табліцы. Лонданскі “Арсенал” ўпэўнена перамог “Дынама” Загрэб 3:0 дзякуючы дакладным ударам Райса, Хаверца і Эдэгора. “Арсенал” утрымаўся на трэцім месцы. Таксама адзначу мінімальную, але каштоўную перамогу “Інтэра” 1:0 над “Спартай” дзякуючы голу Лаўтара Марцінэса, і данецкага “Шахцёра” над французскім “Брэстам” 2:0. Данецкі клуб захаваў шанцы на плэй-оф. Вырашальны гол Поульсэна дапамог “Лейпцыгу” абыграць “Спортынг” 2:1. “Селтык” перамог “Янг Бойз” 1:0. Заключны тур Лігі чэмпіёнаў адбудзецца 29 студзеня.
Юнацтва ўмацавала лідарства ў хакейнай экстралізе
Менскае “Юнацтва” ў драматычным матчы перамагло “Шахцёр” у авертайме — 4:3. Героем стаў Раман Дастанка, які закінуў вырашальную шайбу. Менчукі цяпер апярэджваюць бліжэйшых супернікаў на пяць ачкоў.
Казьянін можа перайсці ў “Брэст”
24-гадовы форвард Ілля Казьянін, які выступае за баранавіцкі “Авіятар”, можа стаць гульцом хакейнага клуба “Брэст”. Казьянін з’яўляецца найлепшым бамбардзірам сваёй каманды ў гэтым сезоне (17 ачкоў у 34 матчах) і мае вопыт выступаў у КХЛ за менскае “Дынама”. “Брэст” разглядае яго як узмацненне нападу для барацьбы за плэй-оф.
“Алімпія” працягвае перамагаць у баскетбольным чэмпіянаце
Гарадзенская “Алімпія” зноў абыграла “МІНСК” — 62:59. Тройка лідэраў у жаночым чэмпіянаце выглядае наступным чынам: “Гарызонт” (34 ачкі), “МІНСК” і “Олімпія” (па 32 ачкі).
Беларускае Радыё Рацыя






