Хакеісты менскага “Дынама” ўдала завяршылі першую снежаньскую выязную серыю ў рэгулярным чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі. Трэці і заключны прыпынак у далёкаўсходнім турнэ “зубры” зрабілі ў Хабараўску. Менчукоў прымаў мясцовы “Амур”, які замыкае табліцу Усходу.
Гаспадары першымі адкрылі лік. У складзе «зуброў» закінутымі шайбамі адказалі Віталь Пінчук і Аляксандр Волкаў. Неўзабаве хабараўчанам удалося аднавіць парытэт, але Брэды Лайл рэалізаваў лішняга і зноў вывеў менчукоў наперад. У сярэдзіне заключнага гульнявога адрэзка Раман Гарбуноў падвоіў перавагу гасцей, у ролі асістэнта выступіў 19-гадовы форвард Мікалай Салыга, які зарабіў першы выніковы бал у кар’еры ў КХЛ. Незадоўга да фінальнай сірэны Гарбуноў аформіў дубль, у выніку 5:2 на карысць “Дынама”. Такім чынам, у гэтай выязной серыі беарусы набралі чатыры ачкі з шасці магчымых. Далей сталічны клуб чакае 11-дзённая паўза ў рэгулярным чэмпіянаце, звязаная з перапынкам на міжнародныя матчы.
Яромка пакідае пасаду галоўнага трэнера маладзёжнай зборнай Беларусі па футболе
Сяргей Яромка пакідае пасаду галоўнага трэнера футбольнай маладзёжнай зборнай Беларусі (U-21), паведамілі ў прэс-службе асацыяцыі “Беларуская федэрацыя футбола”. Супрацоўніцтва паміж АБФФ і 57-гадовым спецыялістам спынена ў сувязі з заканчэннем тэрміну дзеяння працоўнага кантракта. Сяргей Яромка ўзначаліў беларускую “маладзёжку” ў канцы лютага 2024 года. Пад яго кіраўніцтвам каманда правяла два паядынкі адборавага турніру маладзёжнага чэмпіянату Еўропы, абыграўшы аднагодкаў з Грэцыі 1:0 і саступіўшы камандзе Фарэрскіх выспаў 0:1.
Лапавухаў узначаліў рэйтынг найдаражэйшых гульцоў вышэйшай лігі па версіі Transfermarkt
Брамнік менскага «Дынама» Фёдар Лапаўхаў узначаліў рэйтынг найдаражэйшых гульцоў вышэйшай лігі па выніках сезона-2024 ЧБ па версіі Transfermarkt. Рынкавы кошт Лапавухава вырас з 450 тысяч да 1 мільёна еўра, што зрабіла яго першым беларускім галкіперам з 2019 года з рынкавым коштам у 1 мільён еўра. На другім радку ў рэйтынгу Transfermarkt апынуўся найлепшы бамбардзір сезона-2024 з «Гомеля» Радзі Эфаге (+350 тысяч да 900 тысяч еўра). На трэцім месцы – Гулжыгіт Алыкулаў з коштам у 800 тысяч еўра (+100 тысяч еўра).
Сем беларускіх цяжкаатлетаў выступяць на чэмпіянаце свету
Сем беларускіх цяжкаатлетаў выступяць на чэмпіянаце свету, які з 6 па 15 снежня пройдзе ў Манаме. Старт на сусветным форуме ў Бахрэйне прымуць Аліна Шчэпанава (вага 59 кг), Дар’я Хейдэр (87 кг), Дыяна Майсеевіч (64 кг).
Акрамя таго, у Манаме выступяць Вадзім Ліхарад, Андрэй Фралоў (абодва – 81 кг), Юліян Курловіч (89 кг) і Сяргей Шаранкоў (109 кг). У чэмпіянаце свету выступяць 227 спартоўцаў з 75 краін, перадае TEAM BY.
Беларускае Радыё Рацыя