Трыма матчамі сёння працягнулася праграма 26 тура Чэмпіяната Беларусі ў Вышэйшай лізе. «Слуцк» у сябе дома прайграў барысаўскаму «БАТЭ» з мінімальным лікам 0:1. У горадзе над Бугам мясцовае «Дынама» прымала гарадзенскі «Нёман». Даўняе супрацьстаянне гэтых дружынаў важнае і прынцыповае, як з геаграфічанага пункту гледжання, так і турнірнага. Дзе першыя вырашаюць перспектывы бронзавага медаля, а другія – чэмпіёнства. Матч завяршыўся нічыёй – 2:2. Фактычна гэтая нічыя рэзка знізіла шанцы гарадзенцаў на чэмпіёнства.
Позна ўвечары гулялі магілёўскі «Дняпро» і жодзінскае «Тарпеда», якое ідзе на трэцім месцы. Гульня тамсама скончылася з нічыйным вынікам – 0:0.
У Першай лізе беларускага чэмпіяната ў 30-м туры сёння таксама было згулянае заходняе дэрбі. «Ліда» на сваім полі разграміла «Слонім» з лікам 4:0. А таксама паміж сабою згулялі два лідары «другога» дывізіёна. «Маладэчна» ў прынцыповым супрацьстаянні мінімальна перамагло «Ніву» з камянецкага Долбізна з лікам 1:0.
У польскай Экстракласе «Ягелонія» прыме заўтра ў Беластоку каманду беларуса Яўгена Шыкаўкі «Карону» з Кельцаў.
А ў 3 Лізе другая каманда турнірнай табліцы «Вігры» прымаюць у Сувалках лідара – «Унію» са Скерневіцаў.
Пяройдзем да хакея. У беларускай хакейнай Экстралізе сёння завяршыўся 17 тур. Учора «Магілёў» дома прайграў гарадзенскаму «Нёману» з лікам 3:5. «Авіятар» у Баранавічах саступіў 0:2 салігорскаму «Шахцёру». «Ліда» на сваёй пляцоўцы саступіла «Гомелю» у авретайме 1:2. «Віцебск» у Смаленску перамог мясцовы «Славуціч» 3:2. А сёння «Брэст» у сябе дома прайграў лідару Экстралігі «Дынама-Маладэчна» з лікам 3:7. «Лакаматыў» у Воршы прайграў жлобінскаму «Металургу» з лікам 2:4. І наваполацкі «Хімік» саступіў у авертайме менскаму «Юнацтву» 1:2.
Памятаеце гісторыю з п’янымі футбольнымі арбітрамі ў Любліне? УЕФА дыскваліфікавала Барташа Франкоўскага і Томаша Мусяла да 30 чэрвеня наступнага года за тое, што яны перад матчам «Дынама» Кіеў – «Рэйнджэрс» у нецвярозым стане скралі дарожны знак. Перад гульнёй кіеўскага клуба яны былі затрыманыя паліцыяй сярод ночы, таму што скралі дарожны знак і збеглі з ім. У аднаго было 1,7, а ў другога – 1,8 праміле алкаголю ў крыві. Тады УЕФА адхіліў абодвух ад гульні кіяўлян, а Польскі футбольны саюз аштрафаваў і адхіліў іх ад судзейскай дзейнасці. 25 кастрычніка УЕФА пацвердзіў, што абодва былі абвінавачаныя ў парушэнні асноўных правілаў паводзін і знявазе футбола. Нягледзячы на прабачэнні з боку арбітраў, яны не змогуць удзельнічаць у спаборніцтвах УЕФА да 30 чэрвеня 2025 года.
Беларускае Радыё Рацыя