BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Дынама-Маладзечна” і “Славуціч” узначалілі табліцу экстралігі

У аўторак адбыліся чарговыя матчы рэгулярнага чэмпіянату беларускай хакейнай экстралігі. Гульнявую праграму дня адкрываў паядынак у Магілёве, дзе мясцовы клуб прымаў “Дынама-Маладзечна”. У стартавай трэці супернікі абмяняліся дакладнымі кідкамі: на гол дынамаўца Ягора Клаўдзіева адказаў форвард “львоў” Канстанцін Калінін. Гэтая шайба так і засталася для гаспадароў адзінай, а “бела-блакітныя” закінулі яшчэ па разу ў другім і трэцім перыядах. Фінальны лік – 3:1 на карысць гасцей, у першым матчы сезона паміж камандамі 8 верасня мацней таксама было “Дынама-Маладзечна” 5:2.

Паралельна ў Смаленску другі раз за тры дні сустрэліся дэбютанты эліты беларускага хакея – “Славуціч” і “Авіятар”. Па ходу стартавай трэці расейцы адарваліся на дзве шайбы, але ў другім гульнявым адрэзку прадстаўнікі Баранавічаў аднавілі парытэт. Неўзабаве смаляне зноў выйшлі наперад, аднак незадоўга да фінальнай сірэны “лётчыкі” зноў зраўнялі лічбы і перавялі матч у авертайм. Там пераможца выяўлены не быў, а ў серыі булітаў больш дакладнымі аказаліся гульцы “Славуціча”, у выніку 4:3. Такім чынам, хакеісты з Маладзечна і Смаленска выйшлі ў лідары экстралігі.

Беларуская “маладзёжка” прайграла футбалістам Славакіі ў таварыскім матчы

Футбалісты моладзевай зборнай Беларусі (U-21) пацярпелі другую паразу на кіпрскім зборы. У спарынгу падначаленыя Сяргея Яромкі прайгралі будучым гаспадарам фінальнай стадыі моладзевага кантынентальнага першынства славакам з буйным лікам 1:6. Славакі ў першым тайме тройчы забілі беларусам, пасля перапынку яны вызначыліся яшчэ тройчы, а беларусы змаглі адказаць голам Радзівона Пячуры (з пенальці). У першым спарынгу беларусы саступілі моладзевай зборнай Кіпра з лікам 1:2. Тады ў беларусаў таксама з пенальці вызначыўся Радзіён Пячура.
Сёлета беларускай “маладзёжцы” засталося правесці заключны паядынак адбораdай групы G моладзевага чэмпіянату Еўропы з камандай Фарэрскіх выспаў (15 кастрычніка). Беларусы страцілі шансы прабіцца ў фінальную стадыю кантынентальнага першынства.

Футбалісты Нідэрландаў і Германіі згулялі ўнічыю, грузіны здабылі другую перамогу ў Лізе нацый

На футбольных палях Еўропы завяршыліся сустрэчы другога тура групавога этапа новага сезона Лігі нацый УЕФА. У цэнтральным паядынку групы А3 футбалісты Нідэрландаў у Амстэрдаме згулялі ўнічыю з камандай Германіі – 2:2. У стартавым матчы “аранжавыя” таксама на хатняй арэне разграмілі каманду Босніі і Герцагавіны 5:2, а немцы на сваім полі не пакінулі шанцаў венграм 5:0. У другім туры венгры ў Будапешце разышліся мірам з баснійцамі – 0:0.
У групе В1 футбалісты Грузіі пасля буйной хатняй вікторыі над чэхамі 4:1 здабылі другую вікторыю, абыграўшы ў Тыране каманду Албаніі – 1:0. Зборная Чэхіі перамагла ў Празе ўкраінцаў – 3:2. У першым туры ўкраінцы саступілі албанцам 1:2. Галоўны фаварыт квартэта В2 зборная Англіі выйграла ў Лондане ў фінаў з лікам 2:0. Каманда Ірландыі ў Дубліне саступіла грэкам – 0:2. На старце англічане былі мацней за ірландцаў 2:0, а грэкі ўпэўнена перайгралі фінаў 3:0.
У групе С4 футбалісты Латвіі ў Рызе адолелі каманду Фарэрскіх выспаў – 1:0. У Скоп’і зборная Паўночнай Македоніі ўзяла верх над армянскімі футбалістамі – 2:0. У першы гульнявы дзень армяне разграмілі латвійскую каманду 4:1, а фарэрцы і паўночнамакедонцы не выявілі пераможцу 1:1.

Зборныя Аргентыны і Бразіліі пацярпелі крушэнне на выездзе

Прайшлі чарговыя матчы адборавага турніру чэмпіянату свету ў паўднёваамерыканскай зоне. Тур адзначаны выязнымі паразамі грандаў – зборных Аргенціны і Бразіліі. Каманда Аргенціны пацярпела першую паразу ў 2024 годзе. Калумбія дзякуючы голу Хамеса Радрыгеса абыграла аргенцінцаў 2:1. Серыя чэмпіёнаў свету без паразаў працягнулася 12 матчаў. Каманда Бразіліі прайграўшы ў гасцях Парагваю 0:1, капітулявала ў чатырох з апошніх пяці матчаў кваліфікацыі.

Беларускае Радыё Рацыя