BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Дынама-Менск” узмацняе склад перад важнымі матчамі

Галкіпер Ягор Вельмакін і форвард Міраслаў Міхалёў вяртаюцца ў асноўны склад “Дынама-Менск” пасля камандзіроўкі ў “Дынама-Маладзечна”.

Фота: t.me/hcdinamoby

Вельмакін паспяхова згуляў адзін матч, спыніўшы 29 удараў супернікаў і дапамогшы камандзе перамагчы “Віцебск” у серыі булітаў. У гэтым сезоне КХЛ у яго 12 гульняў і 92% адбітых кідкоў. Міхалёў у трох матчах выніковымі дзеяннямі не адзначыўся.

“Дынама-Брэст” з разгромам стартавала на Winter Cup

Берасцейскае “Дынама” не пакінула шанцаў “Маладзечна-2018” у першым матчы перадсезоннага турніру Winter Cup – 5:1. У складзе пераможцаў дублем адзначыўся Дзмітрый Гардзейчук, яшчэ тры галы былі забітыя ў другім тайме. Наступны матч на турніры правядуць “Слуцк” і “Ніва” (Долбізна), якая выступае ў другой лізе. Футбалісты “Слуцка” стартавалі на турніры з перамогі над “Нівай” з Долбізна – 2:0.

Капленка патлумачыў выбар на карысць зборнай Беларусі

Паўабаронца “Хімак” Кірыл Капленка распавёў, чаму вырашыў выступаць за беларускую зборную, а не за нацыянальную каманду Расеі. Футбаліст адзначыў, што Георгій Кандрацьеў запрасіў яго асабіста, стварыў выдатную атмасферу, і Капленка адчуў давер з боку трэнераў. У зборнай Беларусі ён ужо згуляў 10 матчаў у розных турнірах.

Ліверпуль – галоўны фаварыт Лігі чэмпіёнаў паводле прагнозаў

Аналітыкі Oрta Sport ацанілі шанцы клубаў на перамогу ў Лізе чэмпіёнаў. Фаварытам застаецца “Ліверпуль” – амаль 25%, за ім ідуць “Арсенал” – 17% і “Інтэр” – 15%. Першыя матчы плэй-оф, нагадаем, адбудуцца сёння. “Брэст” прыме ПСЖ. “Манчэстэр Сіці” – “Рэал” Мадрыд, “Спортынг” – “Барусія” Дортмунд і “Ювентус” – ПСВ.

Лёсаванне 1/8 фіналу Кубка Англіі: “Плімут” згуляе з “Манчэстэр Сіці”

Пасля сенсацыйнай перамогі над “Ліверпулем” клуб з Чемпіёншыпа “Плімут Аргайл” атрымаў суперніка па 1/8 фіналу Кубка Англіі – гэта будзе “Манчэстэр Сіці”. Таксама ў гэтым раўндзе “Манчэстэр Юнайтэд” згуляе супраць “Фулхэма”, а “Ньюкасл” сустрэнецца з “Брайтанам”. Матчы адбудуцца 1 сакавіка.

Ірвінг заменіць Энтані Дэвіса ў Матчы ўсіх зорак НБА

Зорка “Даласа” Кайры Ірвінг заменіць Энтані Дэвіса ў Матчы ўсіх зорак НБА, які пройдзе 16 лютага ў Сан-Францыска. Дэвіс атрымаў траўму і можа прапусціць да месяца. Для Ірвінга гэта будзе дзявяты ўдзел у галоўным шоу НБА.

Беларускае Радыё Рацыя