BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Дынама-Мінск” без галоў у Яраслаўлі

Менскае “Дынама” не змагло закінуць шайбу ў гасцях супраць “Лакаматыва”, прайграўшы 0:2. Лёс матча вырашылі два галы ў заключным перыядзе – першы на 54-й хвіліне, другі перад фінальнай сірэнай.

Ice hockey stick and puck 20181220

“Зубры” застаюцца на 7-м месцы Заходняй канферэнцыі з 61 ачком пасля 51 матча. Чэмпіянат КХЛ бярэ паўзу на Матч Зорак, які адбудзецца 8-9 лютага ў Навасібірску. У ім прымуць удзел прадстаўнікі “Дынама” Сэм Энас і Вадзім Шыпачоў.

“Юнацтва” не спыняецца – дзявятая перамога запар

Лідар беларускай экстралігі сталічнае “Юнацтва” працягвае пераможную серыю, на гэты раз каманда Сергея Стася выйграла на выездзе супраць “Магілёва” з лікам 3:0. Таксама “Ліда” перамагла “Авіятар” 4:2, а “Славуціч” у авертайме вырваў перамогу ў “Хіміка” – 3:2. Для смалянаў гэта першы поспех пасля шасці паразаў запар.

Яна Каладзінская – у чвэрцьфінале турніру ў Польшчы

Беларуская тэнісістка Яна Каладзінская выйграла матч 1/8 фіналу на турніры ў Лешна, абыграўшы расіянку Паліну Яцэнку – 7:5, 6:3. Сустрэча працягвалася 1 гадзіну 33 хвіліны.

“Дынама-Брэст” развіталася з расійскім вінгерам

Расеец Мікалай Пруднікаў пакінуў берасцейскае “Дынама”. 27-гадовы футбаліст трэніраваўся з камандай з сярэдзіны студзеня і паспеў адзначыцца галамі ў спарынгах супраць “Слуцка” і “Хвалі”.

“Ліверпуль” разграміў “Тотэнхэм” і выйшаў у фінал Кубка Англіі

У паўфінальным матчы Кубка Англіі “Ліверпуль” не пакінуў шанцаў “Тотэнхэму”, перамогшы 4:0. Галы забілі Гакпо (34′), Салах (51′, пен.), Сабаслаі (75′) і Ван Дэйк (80′). У першай сустрэчы “шпоры” былі мацнейш 1:0, але па суме дзвюх гульняў менавіта “Ліверпуль” прабіўся ў фінал, дзе сустрэнецца з “Ньюкаслам”.

Ці знікне дадатковы час у Лізе чэмпіёнаў?

УЕФА разглядае адмену дадатковага часу ў плэй-оф Лігі чэмпіёнаў, пераходзячы адразу да серыі пенальці ў выпадку нічыі. Як паведамляе The Guardian, гэта можа стаць адказам на павелічэнне колькасці матчаў у еўракубках. Улічваючы дзеючыя кантракты на тэлеправы, змена, калі яе зацвердзяць, набудзе моц не раней за 2027 год.

Футбол і хакей у Беларусі: вялікія грошы, малыя вынікі

Міністэрства спорту Беларусі прызнае, што за 10 гадоў дзеяння ўказа №191 пра падтрымку клубаў у гульнявых відах спорту няма чаканых вынікаў. Нягледзячы на павышэнне фінансавання, беларускія футбалісты і хакеісты не паказваюць поспехаў на міжнароднай арэне. Раней Лукашэнка жорстка крытыкаваў сітуацыю, называючы беларускі футбол “поўнай тугою”, а хакей – “становішчам, якое пагаршаецца”. Створана рабочая група, якая пераглядае падыходы да фінансавання і кантролю расходаў клубаў.

Беларускае Радыё Рацыя