Хакеісты менскага “Дынама” ў апошняй гульні года абыгралі яраслаўскі “Лакаматыў” з лікам 4:1. Героем матчу стаў Джордан Грос, які набраў чатыры ачкі. Беларуская каманда сустрэне Новы год на пятым месцы Заходняй канферэнцыі КХЛ.

“Юнацтва” сыходзіць на канікулы ў статусе лідара экстралігі
У 36-м туры экстралігі хакеісты “Юнацтва” ўпэўнена абыгралі баранавіцкі “Авіятар” з лікам 6:2 і працягнулі сваю пераможную серыю да шасці матчаў. У канцы года “Юнацтва” ўзначальвае турнірную табліцу з 54 баламі. Гарадзенскі “Нёман” абыграў “Віцебск” 6:3. Каманда займае другое месца з 52-ма ачкамі.
Валейбалісткі “Мінчанкі” заваявалі Кубак Беларусі
“Мінчанка” ў фінале Кубка Беларусі па валейболе сярод жаночых каманд разграміла берасцейскае “Прыбужжа” з лікам 3:0. Для каманды гэта ўжо восьмая перамога ў турніры за апошнія дзевяць гадоў.
“Ліверпуль” разграміў “Вест Хэм” і ўмацаваў лідарства ў АПЛ
Ангельскі “Ліверпуль” перамог “Вест Хэм” з лікам 5:0 у чарговым матчы ангельскай Прэм’ер-лігі. Галамі вызначыліся Салах, Гакпа, Аляксандэр-Арналд, Дыяс і Жота. “Ліверпуль” працягвае лідзіраваць, апярэджваючы “Нотынгем Форэст” на восем балаў. “Манчэстэр Сіці” святкаваў другую перамогу ў 14 матчах, абыграўшы “Лестэр” з лікам 2:0 дзякуючы галам Савіа і Холанда. Гэтая перамога падняла “Сіці” на пятае месца ў турнірнай табліцы.
Вызначыліся суперніцы Собаленкі і Азаранкі на турніры ў Брысбене
Арына Сабаленка згуляе супраць мексіканкі Рэнаты Сарасуа ў 1/16 фінала WTA-500 у Брысбене, а Вікторыя Азаранка сустрэнецца з Майяй Джойнт. Турнір у Брысбене пройдзе да 5 студзеня. Турнір стане важнай падрыхтоўкай да Аustralian Opеn, дзе Сабаленка будзе абараняць свой тытул.
Ноа Лайлз аб рэкордзе Болта і сучасным спрынце
Амерыканскі спрынтар Ноа Лайлз заявіў, што ён зараз самы хуткі чалавек у свеце, бо заваяваў Алімпійскае золата на стомятроўцы, але рэкорд Усэйна Болта застаецца не пераможаным. Рэкорд Болта, нагадаю, складае 9.58 секунды. Лайзл адзначыў, што тэхналогіі зараз дазваляюць спартоўцам дасягаць пікавай формы нават пасля 30 гадоў. Асабісты рэкорд Лайлза складае 9.79 секунды.
Беларускае Радыё Рацыя