BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Польшча няўдала стартавала на гандбольным Еўра

Польшча прайграла Нарвегіі на старце чэмпіянату Еўропы па гандболе

Зборная Польшчы па гандболе прайграла камандзе Нарвегіі з лікам 21:32 (10:15) у сваім першым матчы на чэмпіянаце Еўропы, які праходзіць у Берліне і іншых гарадах Германіі. Нагадаем, нарвежцы ў 2017 і 2019 гадах станавіліся віцэ-чэмпіёнамі свету, а ў 2020 годзе заваявалі бронзу чэмпіянату Еўропы. Яны таксама дайшлі да чвэрцьфіналу Алімпійскіх гульняў у Токіа. Што датычыць «бела-чырвоных», то ў суботу яны сустрэнуцца з моцнай Славеніяй і, калі мараць выйсці з групы D, ужо не маюць права спатыкнуцца.

Хакеісты менскага “Дынама” прайгралі ў другім хатнім матчы КХЛ.

На гэты раз ніжагародскаму “Тарпеда” з лікам 0:3. “Сухі” матч за ніжагародцаў правёў беларускі брамнік Іван Кульбакоў, таксама ў складзе гасцей на лёд выходзілі беларусы Данііл Бокун і Андрэй Бялевіч.

Каманда Дзмітрыя Квартальнава спыніла серыю з чатырох матчаў з набранымі ачкамі. Пасля 48 гульняў сезона ў актыве “зуброў” 47 балаў і восьмая пазіцыя ў Заходняй канферэнцыі. Адрыў ад “Куньлуня”, які ідзе дзявятым, складае 9 ачкоў. Наступны матч на хатняй пляцоўцы “Дынама” правядзе 14 студзеня супраць чалябінскага “Трактара”.

“Гомель” перамог “Юнацтва” ў экстралізе

Трыма матчамі ў Менску, Магілёве і Жлобіне працягнуўся чэмпіянат беларускай хакейнай экстралігі. Каляндар чэмпіянату падарыў у гэты дзень адразу два вочных матчы з удзелам каманд з топ-6 турнірнай табліцы: “Юнацтва” прымала “Гомель”, а “Віцебск” сустракаўся з “Металургам”. Асабліва багатым на падзеі выдаўся паядынак на “Чыжоўка-Арэне”. За тры хвіліны да заканчэння перыяду Станіслаў Кучкін, здавалася, выйграў гэты матч для “Юнацтва”, аднак усяго за шэсць секунд да фінальнай сірэны ратавальнікам “Гомеля” стаў Уладзіслаў Каткоў. А ў авертайме Герман Несцераў прынёс “рысям” перамогу з лікам 6:5.

У Жлобіне “Віцебск” не здолеў нічога супрацьпаставіць мясцоваму “Металургу” 0:3. Яшчэ больш нечаканы вынік быў зафіксаваны ў Магілёве, дзе мясцовы клуб, які замыкае турнірную табліцу, разабраўся з чацвёртай камандай сезона “Нёманам” 4:2.

Баскетбалісты “Мінска” прайгралі “Зеніту” у Адзінай лізе ВТБ

Баскетбалісты “Мінска” падоўжылі серыю паразаў у гульнях Адзінай лігі ВТБ. Чэмпіёны Беларусі пацярпелі 21-е фіяска запар, саступіўшы на паркеце пецярбургскай КСК Арэны баскетбалістам “Зеніта” з вынікам 69:96. У складзе прайграўшых самымі выніковымі сталі Данііл Коска і Аляксандр Зячэвіч, у актыве якіх па 13 ачкоў.

Нарвежцы чацвёрты раз запар выйгралі эстафету на Кубку свету па біятлоне

У нямецкім Рупольдынгу працягваецца пяты этап розыгрышу Кубка свету па біятлоне сезона-2023/24.

Праграму спаборніцтваў працягнула мужчынская эстафета. Вікторыю ў гонцы святкавала каманда Нарвегіі, якой фінішаваць на першым месцы не перашкодзіла нават адсутнасць у складзе захварэлага лідара агульнага заліку Кубка свету Ёханэса Бё. Пераможны квартэт на гэты раз сфармавалі Стурла Холм Лагрэйд, Ёханэс Дале, Тар’ёй Бё і Ветле Крысціянсэн.

Беларускае Радыё Рацыя