BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Дзяніс Кавалевіч пераходзіць у берасцейскае «Дынама»

Берасцейскае «Дынама» ўзмацніла сваю атаку, падпісаўшы кантракт з 21-гадовым нападнікам Дзянісам Кавалевічам, які раней выступаў за салігорскі «Шахцёр». За мінулы сезон форвард правёў 30 матчаў і адзначыўся пяццю галамі і дзвюма выніковымі перадачамі. Кіраўніцтва клуба спадзяецца, што малады гулец ўнясе свежую энергію ў каманду.

Ігар Кавалевіч абвясціў планы «Нёмана» на сезон

Галоўны трэнер гарадзенскага «Нёмана» Ігар Кавалевіч расказаў пра планы на бліжэйшыя матчы і турніры. Каманда будзе рыхтавацца да новага сезона на турнірах у Жодзіне і Берасці. Трэніроўкі і медыцынскія абследаванні ўжо стартавалі, у лагеры «Нёмана» зараз трэніруецца каля 30 гульцоў. Таксама стала вядома, што Павел Савіцкі, нягледзячы на прапановы ад іншых клубаў, працягвае трэніравацца з «Нёманам».

«Барселона» выходзіць у фінал Суперкубка Іспаніі

Каталонская «Барселона» перамагла «Атлетык» Більбао з лікам 2:0 у паўфінале Суперкубка Іспаніі. Галы забілі Гаві і Ламін Ямаль. Хоць «Атлетык» спрабаваў скараціць адставанне, абодва галы каманды былі адменены пасля прагляду відэапаўтораў. У фінале, які пройдзе 12 студзеня, «Барселона» сустрэнецца з пераможцам пары «Рэал» – «Мальёрка».

«Тотэнхэм» абыграў «Ліверпуль» у Кубку Лігі

У першым паўфінале Кубка лігі Англіі «Тотэнхэм» святкаваў мінімальную перамогу над «Ліверпулем» – 1:0. Адзіны гол быў забіты Лукасам Бергвалем на 86-й хвіліне. На 7-й хвіліне матча траўмаваўся Бентанкур, яго давялося вынесці з поля на насілках. Матч у адказ пройдзе 6 лютага на стадыёне «Энфілд».

Зборная Беларусі паднялася на пяты радок сусветнага рэйтынгу па пляжным футболе

Нацыянальная зборная Беларусі па пляжным футболе выйшла на пятае месца ў абноўленым сусветным рэйтынгу. Каманда нядаўна кваліфікавалася на чэмпіянат свету, які адбудзецца ў траўні на Сейшэльскіх выспах.

Матч НХЛ з удзелам Ягора Шаранговіча перанесены праз пажары

Матч НХЛ паміж «Калгары» і «Лос-Анджэлесам», у якім павінен быў удзельнічаць беларускі хакеіст Ягор Шаранговіч, перанесены на нявызначаны тэрмін з-за моцных лясных пажараў у наваколлі Лос-Анджэлеса. Новая дата матча будзе абвешчана пазней.

Івашка вярнуўся на корт з перамогай

Беларускі тэнісіст Ілля Івашка пасля амаль гадавога перапынку перамог у матчы турніру UTR pro tennis tour свайго суайчынніка Аляксандра Згіроўскага. Сустрэча адбылася ў іспанскім горадзе Карнэлья-дэ-Льёбрэга і скончылася з лікам 4:6, 6:3, 6:4. Гэта першы матч Івашкі з лютага мінулага года.

Беларускае Радыё Рацыя