BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Экс-трэнер салігорскага “Шахцёра” страціў працу ў Азербайджане

Былы галоўны трэнер салігорскага “Шахцёра” Раман Грыгарчук адпраўлены ў адстаўку з пасады настаўніка азербайджанскага “Нафтчы”.

Фота: kazfootball.kz

Як паведамляе azerisport.com, бакі скасавалі двухгадовую дамову па ўзаемнай згодзе. Пасля першага круга азербайджанскай прэм’ер-лігі бакінцы пад кіраўніцтвам Грыгарчука занялі 9-е месца, не атрымаўшы ніводнай перамогі.

Ганчарэнка прыбыў у Ніжні Ноўгарад для афармлення працоўнага пагаднення з “Пары НН”

Беларускі спецыяліст Віктар Ганчарэнка прыбыў у Ніжні Ноўгарад для падпісання кантракта з “Пары НН”. Як стала вядома Sport24, сёння ці заўтра клуб павінен абвясціць аб яго прызначэнні. Пасада галоўнага трэнера «Пары НН» вызвалілася пасля адстаўкі серба Сашы Іліча. Апошнім месцам працы 47-гадовага Ганчарэнкі быў «Урал», з якога ён сышоў у канцы траўня, пасля вылету каманды ў першую лігу. У Расеі ён таксама працаваў у «Кубані», «Уфе», ЦСКА і «Краснадары». “Пары НН” займае 12-е месца ў табліцы РПЛ, маючы ў актыве 11 ачкоў пасля 11 матчаў.

12 кастрычніка ў Менску пройдзе выставачны матч у памяць пра Бялькевіча і Пудышава

Барысаўскі БАТЭ і менскае «Дынама» правядуць выставачны матч у памяць пра Валянціна Бялькевіча і Юрыя Пудышава.

Сустрэча пройдзе 12 кастрычніка на сталічным стадыёне «Дынама-Юні». Стартавы свісток запланаваны на 12:00. У паядынку прымуць удзел ветэраны клубаў.

Агуэра патрабуе 3 млн еўра ад «Барселоны» пасля скасавання кантракту

Былы гулец «Барселоны» Серхіа Агуэра патрабуе ад клуба 3 мільёны еўра, піша Mundo Deportivo. Па словах 36-гадовага аргенцінца, «браўгранас» былі вінныя яму гэтую суму на падставе рашэння па працаўладкаванні пасля яго выхаду на пенсію з-за яго праблем з сэрцам. Таксама пазоў на «Барселону» падала кампанія Scores Sports Management, Ltd, якая патрабуе 10 мільёнаў еўра за «пасрэдніцтва ў трансферы Усмана Дэмбеле ў «ПСЖ». У сваю чаргу, каталонскі клуб паведаміў, што «ПСЖ» заплаціў 50, якія актывавалі клаўсулу ў 50 мільёнаў еўра за Дэмбеле, але ў кантракце гульца пазначана, што 25 мільёнаў пойдуць агенту француза Мусе Сісока.

Акрамя Агуэра і Дэмбеле, «Барселона» вырашыла канфлікт з былым форвардам Габрыэлем Міліто, які патрабаваў 6 мільёнаў 900 тысяч еўра. 18 ліпеня клуб паведаміў, што дасягнуў мірнай дамовы з аргенцінцам, хоць і не паведамляе на якіх умовах.

Пакуль «Барселона» ідзе першай у табліцы Ла Лігі, каманда мае 24 ачкі ў 9 матчах.

Сінякова стала суперніцай Сабаленкі на турніры WTA-1000 ва Ухане

Чэшская тэнісістка Кацярына Сінякова будзе суперніцай беларускі Арыны Сабаленкі ў другім раундзе турніру WTA-1000 у кітайскім Ухане з прызавым фондам 3 мільёны 200 тысяч даляраў.  Сёння ў паядынку 1/32 фіналу Сінякова абыграла ў дзвюх партыях філіпінскую тэнісістку Аляксандру Эала – 6:3, 6:1. Арына Сабаленка з’яўляецца двухразовай пераможцай гэтых спаборніцтваў – яна выйгравала іх у 2018 і 2019 гадах.

Беларускае Радыё Рацыя