Менскі “Энергетык-БДУ” і футбалісты “Віцебска” не выявілі пераможцу ў першым пераходным матчы за права выступаць у вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі ў 2024 годзе.

На полі сталічнага РЦАР-БДУ абедзве каманды мелі магчымасці выйсці наперад, але лік так і не быў адкрыты – нічыя 0:0. Паядынак у адказ адбудзецца 9 снежня ў Віцебску. У гэтым сезоне “Энергетык-БДУ” заняў 14-е, перадапошняе месца ў элітным дывізіёне, а “Віцебск” фінішаваў трэцім у першай лізе нацыянальнага чэмпіянату. Вышэйшую лігу пакідае бабруйская “Белшына”, дзяржынскі “Арсенал” і магілёўскі “Дняпро” заваявалі прамыя пуцёўкі ў элі
Сарагоса стане гульцом «Баварыі» (Фабрыцыа Рамана)
Вінгер «Гранады» Браян Сарагоса пяройдзе ў “Баварыю”, паведаміў журналіст Фабрыцыа Рамана. Сума трансферу складзе 15 мільёнаў еўра. Гэта клаўсула, прапісаная ў яго дамове. Да канца сезона ён застанецца ў “Гранадзе” на правах арэнды. Пагадненне з “Баварыяй” будзе дзейнічаць да 2028 года. Раней былі чуткі, што на гульца таксама прэтэндавалі “Лейпцыг” і “Брэнтфард”. У гэтым сезоне на рахунку Браяна 5 галоў і 2 выніковыя перадачы, у тым ліку дубль у браму “Барселоны”. У кастрычніку ён дэбютаваў за зборную Іспаніі, згуляўшы тайм супраць Шатландыі.
Салаўёў набраў першы бал у НХЛ
Беларускі абаронца “Калгары Флэймз” Ілля Салаўёў зарабіў першы выніковы бал у кар’еры ў Нацыянальнай хакейнай лізе. У ноч на сераду “Калгары” прымаў “Мінесоту” – гэты матч стаў для Салаўёва трэцім у гэтым сезоне НХЛ. У пачатку заключнай 20-хвілінкі беларускі абаронца асіставаў форварду Конару Зэры, аднак гэтая шайба гаспадарам не дапамагла: “агеньчыкі” саступілі з лікам 2:5. Усяго Ілля правёў на лёдзе 14 з паловай хвілін, нанёс 3 кідкі па брамцы, ужыў 1 сілавы прыём і скончыў матч з паказчыкам карыснасці “0”. Таксама на лёд у складзе “Калгары” выходзіў яшчэ адзін беларускі хакеіст клуба Ягор Шаранговіч. За 18 з паловай хвілін на пляцоўцы нападнік выканаў тры кідкі, аднойчы выдаліўся, заблакаваў адзін кідок суперніка і завяршыў сустрэчу з паказчыкам карыснасці “-1”. Пасля 25 паядынкаў сезона ў актыве Шаранговіча 11 (5+6) выніковых балаў. “Флэймз” з 23 ачкамі займаюць дзясятае месца ў Заходняй канферэнцыі, наступную гульню “агеньчыкі” правядуць 8 снежня на хатняй арэне супраць “Караліны”.
Беларус Алістраў згуляе ў Матчы зорак Кантынентальнай хакейнай лігі
У складзе каманды дывізіёна Баброва на Матч зорак Кантынентальнай хакейнай лігі-2023 адбылася замена, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу КХЛ. Першапачаткова ўдзел у зорным уікендзе павінен быў прыняць нападнік ХК “Сочы” Мацвей Мічкоў, але юны форвард вымушаны прапусціць мерапрыемства з-за хваробы. Мічкова заменіць беларускі нападнік пецярбургскага СКА Уладзімір Алістраў – у бягучым сезоне наш хакеіст з’яўляецца лепшым бамбардзірам “армейцаў”, набраўшы 30 (12+18) ачкоў у 37 матчах.
Беларускае Радыё Рацыя






