У Менску завяршыўся адкрыты чэмпіянат Беларусі па тэнісе. Эрык Аруцюнян стаў трохразовым чэмпіёнам, заваяваўшы тытулы ў адзіночным, парным разрадзе і мікс-дублі.

Ганна Кубарава стала найлепшай сярод жанчын у адзіночным разрадзе, а парны тытул заваявалі Эвеліна Ласкевіч і Алена Фалей. Спаборніцтвы праходзілі на кортах менскага Палаца тэніса і сабралі больш за 150 удзельнікаў, уключаючы спартоўцаў з Узбекістана.
Арына Сабаленка перапісала гісторыю “Вялікага шлема”
Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка выйграла 18 матчаў запар на хардзе ў турнірах “Вялікага шлема”. Гэта дасягненне пераплюнула рэкорд Серэны Уільямс. Сабаленка змагаецца за трэці тытул на Australian Open, а яе наступнай суперніцай стане Анастасія Паўлючэнкава.
ВАДА здымае прэтэнзіі да Ігі Свёнтэк
Польская тэнісістка Іга Свёнтэк была дыскваліфікавана на месяц за допінг, але даследаванні паказалі, што прэпарат трапіў у арганізм з-за забруджанага мелатаніну. Апеляцыя падавацца не будзе.
Юрый Малееў пакідае жаночую зборную Беларусі па футболе
Юрый Малееў завяршыў працу з жаночай зборнай Беларусі па футболе па заканчэнні кантракта. Пад яго кіраўніцтвам каманда ўпершыню выйшла ў плэй-оф адбору Чэмпіянату Еўропы. Малееў працягне працу ў клубе “Дынама-БДУФК”, з якім заваяваў пяць чэмпіёнскіх тытулаў.
“Слуцк-2024” працягвае супрацоўніцтва з трэнерскім штабам
Аляксандр Гурыновіч застаецца на чале футбольнага клуба “Слуцк-2024”. Таксама падоўжаны кантракты з трэнерскім штабам. У мінулым сезоне каманда заняла 9-е месца ў Вышэйшай лізе.
“Арыс” Аляксея Шпілёўскага не змог выйсці на першае месца
“Арыс” беларускага трэнера Аляксея Шпілеўскага згуляў унічыю з “Амоніяй” у чарговым матчы чэмпіяната Кіпра — 0:0. Каманда адстае ад лідара турніру, “Пафаса”, усяго на два ачкі.
Вяртанне легенды: Неймар плануе гуляць за “Сантас”
Бразільскі форвард Неймар, які прадстаўляе “Аль-Хіляль”, можа вярнуцца ў родны клуб “Сантас”. Дамова аб арэндзе разлічана на шэсць месяцаў, а аб’ява аб падпісанні кантракта чакаецца ў бліжэйшыя дні.
Вызначаны асноўныя ўдзельнікі чэмпіянату свету па гандболе
На чэмпіянаце свету па гандболе, які праходзіць у Даніі, Нарвегіі і Харватыі, засталося толькі дзве свабодныя пуцёўкі ў асноўны этап. Зборныя Японіі і Чылі, Кабо-Вердэ і Кубы вызначаць лёс апошніх месцаў. У плэй-оф ужо выйшлі лідары, сярод якіх Германія, Францыя, Іспанія і Аргенціна. Чвэрцьфіналы стартуюць 28 студзеня, а фінал пройдзе 2 лютага.
Беларускае Радыё Рацыя