BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Еўра-2024. Францыя перамагла Бельгію

У Дзюсельдорфе у першы дзень ліпеня пуцёўку у чвэрцьфінал аспрэчвалі каманды Францыі і Бельгіі. Абедзве перад турнірам называлі ледзь не галоўнымі фаварытамі, але на папярэднім этапе гэтыя зборныя не паказалі пераканаўчай гульні.

Першы тайм паядынка быў надзвычай сумны, было ўражанне, што на полі калектывы заслужаных ветэранаў. Паўтара вострага моманту на дзве дружыны – вось і ўсё, што можна прыгадаць.

Пасля перапынку “перцу і солі” у прэснай страве дадалося. У “трохкаляровых” актыўнічалі Чулаймені і перыядычна Мбапэ. Французы часцей білі па браме, але ўсе мячы ляцелі міма цэлі. Бельгійцы ж чакалі свайго шанцу. І на 83-й хвіліне Кевін дэ Бройне быў блізкі да радасці, але яго ўдар парыраваў брамнік Меньян.

А на 85-й хвіліне здарылася развязка. Кало-Муані прабіў на ўдачу і мяч ад Вертонгена заляцеў у сетку Бельгіі. Францыя выйшла ў чвэрцьфінал.

Францыя – Бельгія -1:0 (Ян Вертонген, 85-я, аўтагол).

Беларускае Радыё Рацыя