Чэмпіёны Еўропы італьянцы не без праблемаў, але ўсё ж адолелі ў сваім стартавым матчы новага турніру у Дортмундзе зборную Албаніі – 2:1.
Матч пачаўся з цэбара халоднай вады на голавы прыхільнікаў “скуадры адзурры”. Ужо на 22-й секундзе албанцы святкавалі поспех. Гэта Недзім Байрамі увайшоў у гісторыю, стрэліўшы сама хуткі гол у гісторыі еўрачэмпіянатаў. На трыбунах пры тым пачаўся сапраўдны шал заўзятараў Албаніі.
Але апенінцы, у складзе якіх засталося толькі палова гульцоў чэмпіёнскага складу трохгадоваў даўніны, стойка вытрымалі хуткі накдаўн і неўзабаве параўнялі лічбы на табло. На 11-й хвіліне своечасова далучыўся да атакі намінальны абаронец Алесандра Бастоні. А ўжо на 16-й каманда Лючана Спалеці выйшла наперад – эфектным ударам вызначыўся тэхнічны Нікола Барэла. У першым тайме італьянцы надзвычай шчыльна і эфектыўна прэсінгавалі і не давалі больш супернікам шанцаў.
Пасля антракту характар гульні крыху змяніўся. Але толькі ў канцоўцы балканцы мелі рэальны шанец на параўнанне ліку. Але пасля завяршэння Маная мяч трапіў у плячо галкіпера Доннарумы. Пры тым памыліліся арбітры, не прызначыўшы законны корнер.
Такім чынам лідарства ў групе захапілі Іспанія і Італія – па 3 ачкі, у Албаніі і Харватыі пакуль па нулю.
Беларускае Радыё Рацыя