BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Еўра-2024. Гістарычная перамога Сакартвэла

Завяршалі праграму першага этапу на Еўра каманды групы F. Партугалія вырашыла ўсе праблемы датэрмінова, а іншыя тры ўдзельнікі захоўвалі шанцы на выхад у плэй-оф.

У Гамбургу, дзе гулялі Чэхія і Турцыя юыло надзвычай горача, так што арбітру было няпроста. Славяне, якім была патрэбная толькі вікторыя, ір’яна пачалі сустрэчу першым нумарам. Але іх падвёў непрафесіяналізм хаўбека Антаніна Барака. Ён вельмі хутка нафаліў на дзве жоўтыя карткі і пакінуў сваю зборную ў меншасці. Чэхам адразу давялося мяняць тактыку і характар матчу змяніўся.

У другім тайме туркі злавілі ўдачу за хвост – найбольш спрытным апынуўся капітан Хакан Чалханаглу. Але да гонару футбалістаў з радзімы Гашэка і Дворжака, яны змагаліся да канца. На 66-й хвіліне іншы капітан – Томаш Соўчэк быў удалым на дабіванні – 1:1. Але сілаў чэхам забракла і ў канцоўцы малаазійцы забілі яшчэ адзін матч – 2:1 на іх карысць. Не найлепшым было ў гэтым матчы было і судзейства.

А паралельна ў Гёльзенкірхене тварыла гісторыю каманда Сакартвэла. Грузіны ўжо ў самым дэбюце ў конратацы выйшлі наперад – вызначаўся Хвіча Кварацхелія. Трэнер Партугаліі Раберта Марцінес памяняў бальшыню складу, паколькі ачкі яго каманду асабліва не хвалявалі. Аднак у старце выйшаў ненасытны да галоў Крышціяну Раналду, які празмерна нерваваўся і хутчэй замінаў раскрыцца партнёрам.

А ў другім тайме VAR разгледзеў парушэнне правілаў у штрафной і прызначыў 11-мятровы ў браму партугальцаў. Жорж Мікаўтадзэ быў дакладным пры выканнні пенальці і адначасна выйшаў у лепшыя бамбардзіры турніру – 3 галы.

Ніякіх важкіх козыраў Партугалія так і не прадаставіла і ў выніку Грузія дамаглася гістарычнай перамогі 2:0. Сакартвэла з трэцяга месца ў групе ідзе далей!

Выніковае становіўча ў квартэце: 1. Партугалія – 6 ачкоў, 2. Турцыя – 6 ачкоў, 3. Грузія – 4 ачкі, 4. Чэхія – 1 ачко.

Такім чынам вызначыліся ўсе пары 1/8-й фінала:

Іспанія – Грузія

Германія – Данія

Партугалія – Славенія

Францыя – Бельгія

Румынія – Нідэрлянды

Аўстрыя – Турцыя

Англія – Славакія

Швайцарыя – Італія

Беларускае Радыё Рацыя