У Кёльне ў паядынку 1/8-й фіналу сустрэліся адзін з фаварытаў Еўра Іспанія і каманда-сенсацыя – зборная Сакартвэла.
Аб’ектыўна шанцаў на поспех у грузінаў было няшмат, улічваючы моц суперніка. І “фурыя роха” спраўдзіла надзеі сваіх заўзятараў. Увесь паядынак іспанцы правялі ў феерычным стылі атакі і заслужана перамаглі.
Грузіны таксама заслугоўваюць добрых слоў. На дзіва ў першым тайме пасля самастрэлу абаронца пірэнейцаў, дружына Сакартвэла была нават наперадзе. Але потым усё стала адпаведна прагнозам.
Другі тайм быў адрасаваны найперш гурманам і эстэтам футболу. Іспанцы іскрыліся агнём і некалькі разоў дамагліся голавага поспеху.
У чвэрцьфінале Іспанія сустрэнецца з Германіяй.
Іспанія – Грузія – 4:1 (Родры, 39-я, Фабіян Руіс, 51-я, Ніка Уільямс, 75-я, Дані Ольма, 83-я; Робін Ле Норман, 18-я, аўтагол)