
Завяршала праграму футбольнага чацвярга пірэнейска-апенінскае дэрбі. У групе В сустракаліся гранды еўрапейскага футболу – Іспанія і Італія па два разы пермагалі на Еўрачэмпіянатах і не супраць папоўніць сваю багатую калекцыю чарговымі медалямі.
Але роўнага змагання, на жаль, не атрымалася. Чэмпіёны кантыненту на фоне феерычных іспанцаў глядзеліся проста блякла. Перавага “фурыі рохі” была проста ўражвальнай, што адлюстравала і выніковая статыстыка: іспанцы здзейснілі 20 стрэлаў па браме супернікаў і 8 разоў трапілі ў рамку. “Скуадра адзурра” адзначылася толькі адпаведнымі лічбамі 4-1.
Каб не гераічная гульня брамніка Доннарумы, лік мог быць буйным. Але ў выніку на табло гарэлі мінімальныя выніковыя 1:0 на карысць Іспаніі. І гэта якраз той выпадак, калі лік не адлюстроўвае таго, што тварылася на полі. А ролю першай скрыпкі ў шэрагах пірэнейцаў граў на гэты раз экзатычны Ніка Уільямс, гулец баскскага клуба “Атлетык” (Більбао).
Для многіх стала нечаканасцю, што за досыць кароткі перыяд трэнер Луіс дэ ла Фуэнтэ стварыў такі малады і мастацкі калектыў.
Іспанія – Італія – 1:0 (Рыкарда Калаф’ёры, 55-я, аўтагол).
Такім чынам Іспанія з першага месца выходзіць у 1/8-ю фінала.
Становішча ў групе наступнае: 1. Іспанія – 6 ачкоў, 2. Італія – 3, 3. Албанія – 1, 4. Харватыя – 1.
У заключным туры сустрэнуцца Іспанія з Албаніяй і Харватыя з Італіяй.
Беларускае Радыё Рацыя






