BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Еўра-2024. Скончыўся першы тур

Апошнімі на турніры, 18 чэрвеня, стартавалі зборныя квартэту F.

Грузінская зборная дэбютавала на турніры і ў цэлым годна змагалася ў паядынку з больш дасведчанай Турцыяй. Каманда Сакартвэла была блізкая да таго, каб параўняць лік, адзін раз трапіла ў штангу, а трэці гол прапусціла ўжо ў пустую браму, калі галкіпер Мамардашвілі пабег у чужую штрафную ратаваць сітуацыю.

Георгес Мікаўтадзэ запісаў сваё імя ў летапісы як аўтар першага голу Грузіі на еўрачэмпіянатах. А ў турэцкай дружыне варта вылучыць 19-гадовага вундэркінда Арда Гюлера (ён гулец мадрыдскага “Рэала”), на рахунку якога фактычна пераможны гол.

Турцыя – Грузія -3:1 (галы: Мэрт Мюлдур, 25-я, Арда Гюлер, 65-я, Керэм Акцюркаглу, 90-я+7; Георгес Мікаўтадзэ, 32-я)

У сустрэчы Партугаліі з Чэхіяй фаварытамі лічылася каманда на чале з Крышціяну Раналду. Партугальцы мелі значную тэрытарыяльную перавагу, а чэхі ў цэлым паспяхова “залівалі бетон” у сваёй штрафной, а часта і на подступах да яе. Значная частка матчу праходзіла пад дажджом, што было хутчэй на карысць каманды, яка пераважна абаранялася.

Аднак, менавіта чэхі, якія маюць багатую і досыць паспяховую біяграфію на еўрачэмпіянатах, адкрылі лік. Гэта Лукаш Провад удала стрэліў з-за межаў штрафной. І ўсё ж партугальцы, якіх можна лічыць крыху скрытым фаварытам чэмпіянату, дамагліся свайго. Спярша здарыўся недарэчны (а калі ён бывае іншым?!) аўтагол. А ўжо ў даданы час сваё шчасце пасля дзвюх прыкрых памылак чэшскіх абаронцаў, падпільнаваў Кансейсао-малодшы.

Партугалія – Чэхія – 2:1 (Р. Гранач, 69-я, аўтагол, Франсіска Кансейсао, 90-я+2, Лукаш Провад, 62-я).

Такім чынам усе каманды Еўра прадэманстравалі свае візітоўкі. Варта адзначыць, што пакуль футбол досыць выніковы і не зафіксавана аніводнай нулявой нічыі.

Беларускае Радыё Рацыя