
Перад апошнім турам дыспазіцыя ў групе А была досыць простая. У матчы Швайцарыя – Германія абодва бакі па вялікім рахунку задавальняла гросмайстарская нічыя. Немцы яшчэ раней забяспечылі сабе месца ў плэй-оф, а гельветам даcтаткова было ачка для “жалезнага” другога месца. Крыжакам нават можна было прайграць, але няшмат.
У іншым паядынку Шатляндыя – Венгрыя кожнаму з супернікаў патрэбна была “кроў з носу” толькі і выключна вікторыя. Нічыя пакідала “за бортам” абодвух прэтэндэнтаў. Чаканні сапраўды цікавай гульні, аднак, абсалютна не спраўдзіліся ў першым тайме. Гульня была настолькі нуднай, так што апісваць нават няма чаго. У паралельнай сустрэчы, да слова, было куды весялей.
Пасля антракту шатляндцы крыху прачнуліся. А на зыходзе 60-ці хвілін здарылася жорсткае сутыкненне брытанскага галкіпера Гана з Барнабашам Варгам, у выніку чаго венгр страціў прытомнасць. Матч быў перапынены, а Варгу вынеслі с поля.
Пасля такога стрэсу здарылася атака шатляндцаў і праўдападобна фол у штрафной венграў, але аргенцінскі арбітр не наважыўся прызначыць пенальці і нават не глядзеў VAR.
Сама горача было ў канцоўцы, венгры трапілі ў штангу, а брытанцы змарнавалі некалькі неблагіх сітуацый. Развязка наступіла на 100-й хвіліне, калі мадзьярам удалася апошняя контратака – героем, які здзейсніў вырашальны стрэл, стаў рэзервіст Кевін Чобат.
У Франкфурце на Майне сустрэча скончылася раней. Але таксама развязка наступіла на апошніх хвілінах. Швайцарцы былі наперадзе амаль увесь матч, але ў канцоўцы не ўсачылі за майстрам завяршэння Фюлькругам. Дадамо, што па адным забітым мячы камандаў былі скасаваныя з-за афсайду.
Швайцарыя-Германія – 1:0 (Дан Ндаайе, 28-я; Ніклас Фюлькруг, 90+2)
Шатляндыя- Венгрыя – 0:1 (Кевін Чобат, 90+10).
Выніковае становішча квартэта А: 1. Германія – 7 ачкоў, 2. Швайцарыя – 5, 3. Венгрыя – 3, 4. Шатляндыя – 1.
Германія і Швайцарыя ідуць вышэй, шатляндцы пакідаюць турнір. А Венгрыя, праўдападобна, мае невялікія шанцы трапіць у квартэт лепшых каманд з шасці, якія займуць трэція месцы.
P. S. Пазней стала вядома, што фізічны стан пацярпелага Варгі стабільны, яму нібыта лепш.
Беларускае Радыё Рацыя






