
Другі чвэрцьфінальны матч, які прайшоў у Гамбургу, таксама не ўклаўся ў адведзеныя асаноўныя 90 хвілін. Перад гульнёй Партугалія – Францыя многія ўспаміналі фінал 2016 года, калі перамаглі партугальцы 1:0. З таго складу ў французаў у абойме засталіся Антуан Грызман, Аліўе Жыру і Нгало Кантэ, у партугальцаў – Пепе і Крышціяну Раналду. У тым памятным фінале лёс сустрэчы вырашыўся ў дадатковы час. Не абыйшлося і зараз без экстра-таймаў.
Партугальцы цягам сустрэчы дзеілі больш актыўна, асабліва ў дадатковы час, а каманда Дэшама пераважна грала другім нумарам. Доўгае і зацятае змаганне ніяк не прыносіла галоў. Партугальцы выконвалі шмат корнераў, а “трохкаляровыя” часцей білі па браме. Урэшце справа, як і ў папярэднім матчы “чырвона-зялёных”, дайшла да пенальтыйнага спабору. Да гэтага часу ў Францыі ўжо быў заменены Кіліян Мбапэ, а Жыру так і не з’явіўся на полі.
У выкананні 11-мятровых схібіў партугалец Жаау Фелікс, які трапіў у штангу, французы ж былі бездакорнымі. У паўфінале яны згуляюць з Іспаніяй.
Партугалія – Францыя – 0:0, па пенальці 3-5
Беларускае Радыё Рацыя