BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Еўра-2024. Надзвычайная інтрыга групы Е

Праграму другога тура на першынстве завяршаў матч у Кёльне паміж Бельгіяй і Румыніяй. Сустрэча атрымалася вельмі напружанай і яркай адначасна. У выніку перамогу 2:0 святкавалі бельгійцы, якія выдалі адну з лепшых сваіх гульняў за апошні час. Румыны таксама змагаліся зацята, іх не збянтэжыў экспрэс-гол супернікаў. Але ўрэшце больш высокі клас суперніка ўзяў сваё.

Зноў фатальна не шанцавала Рамелу Лукаку, чарговы яго гол анулявалі з-за мікраскапічнага афсайду. Затое вызначыўся капітан – Кевін дэ Бройнэ – 28-ы гол за зборную.

Бельгія – Румынія – 2:0 (Юры Тылеманс, 2-я, Кевін дэ Бройнэ, 80-я)

Сітуацыя ў квартэце Е склалася надзвычай цікавая. Усе каманды набралі па 3 ачкі і не выключана, што пасля апошняга туру ўсе будуць мець па 4. Тады “уключацца” дадатковыя паказнікі. А пакуль табліца выглядае так:

1. Румынія – 3 ачкі (мячы 3-2)

2. Бельгія – 3 ачкі (мячы 2-1)

3. Славакія – 3 ачкі (мячы 2-2)

4. Украіна – 3 ачкі (мячы 2-4)