
Вечар 25 чэрвеня ў групе С выдаўся на Еўра вельмі гарачым і адначасна “засушлівым”. Інтрыгі і вастрыні не бракавала, але ўрэшце ў абедзвюх сустрэчах былі зафіксафаныя нулявыя нічыі.
Кёльн. Англія – Славенія – 0:0
Мюнхен. Данія – Сербія – 0:0
Дыспазіцыя была такая, што сербам трэба было абавязкова перамагаць, усіх астатніх па вялікім рахунку задавальняла ўзяць адно ачко. Данія бальшыню сустрэчы атакавала браму Райкавіча, але так і не змагла пераадолець сербскі “аўтобус”. Самы падначаленыя Драгана Стойкавіча мелі няшмат шанцаў забіць і ў выніку пакідаюць турнір. Астатняе трыо працягне змаганне на чэмпіянаце.
Выніковае становішча: 1. Англія – 5 ачкоў, 2. Данія – 3 ачкі, 3. Славенія – 3 ачкі, Сербія – 1.
Данія і Славенія паказалі абсалютна аднолькавыя вынікі, і толькі па дадатковых паказніках (вышэйшы рэйтынг) скандынавы апунуліся вышэй.
Ужо вядома, што ў 1/8-й фіналу Данія сустрэнецца з Германіяй.
Беларускае Радыё Рацыя






