Учора, 16 красавика, у Мілане ды Мадрыдзе прайшлі гульні ў адказ у 1/4 фінала футбольнай Лігі чэмпіёнаў. У Мілане на «Сан-Сіро» баварцам патрэбная была хаця б мінімальная перамога. З чаго яны і пачалі гульню, дзякуючы галу Гары Кейна. Аднак «інтэрнацыянале» на гэта адказалі двума хуткімі мячамі Лаўтара Марцінэса ды Беньяміміна Павара. Гол «шваба» Эрыка Дайера наблізіў баварцаў да інтрыгі ў сустрэчы, але каманда не здолела даціснуць «Інтэр». І як вынік – нічыя 2:2. І па суме дзвюх сустрэч далей у паўфінал крочыць каманда з Мілана. Там яна сустрэнуцца з «Барселонай».
У другой учорашняй сустрэчы ўсе чакалі, што мадрыдскі «Рэал» дасць бой на сваім полі «Арсеналу» пасля лонданскага разгрому. Аднак адразу Бакаё Сака ў першым тайме не рэалізаваў пенальці ў вароты Куртуа. Затым у другім тайме ён рэабілітаваўся. На што «Рэал» адказаў хуткім голам Вінісіўса Джуніёра 1:1. І на 93 хвіліне гульні бразілец Марцінэлі паставіў кропку на думках «мадрыдзістаў» пра паўфінал. Лік 1:2 і далей ідуць лонданскія «кананіры». Дзе сустрэнуцца з французскім ПСЖ. Першыя паўфінальныя сустрэчы пройдуць 29 і 30 красавіка. Гульні ў адказ 6 і 7 траўня.
Таксама нагадаю, што сёння «Ягелонія» ў Беластоку ў гістарычным для сябе матчы прыме гішпанскі «Бетыс» у 1/4 фінала Лігі канферэнцый. Першая гульня ў Севільі скончылася з лікам 2:0 на карысць гаспадароў. Ці зможа «Ягелонія» адыграць два мячы і прайсці ў паўфінал даведаемся ўжо сёння. Пачатак гульні на «Хортэн Арэне» а 18:45 па мясцовым часе.
У Жодзіне прайшла першая гульня паўфіналу Кубку Беларусі па футболе. Мясцовае «Тарпеда» разыйшлося безгалявой нічыёй з віцебскім «МЛ» 0:0. Гульня ў адказ пройдзе 7 траўня.
Зборная Беларусі па міні-футболе згуляла апошнюю гульню ў сваёй адборачнай групе да Чэмпіянату Еўропы. Гэтым разам нашая дружына перамагла зборную Мальты з лікам 4:0. Нагадаем, што Беларусь выйшла на Чэмпіянат Еўропы, які пройдзе бліжэйшай зімою ў Літве ды Латвіі, датэрмінова, заняўшы ў сваёй групе першае месца. Падначаленыя Аляксандра Чэрніка выйгралі 5 гульняў і адну згулялі ў нічыю. Розніца забітых і прапушчаных мячоў склала 19 на 4.
Да навінаў хакея. Менскае «Дынама» ў трэцяй сустрэчы 1/4 фінала Кантынентальнай хакейнай лігі на сваёй пляцоўцы разграміла чалябінскі «Трактар» з лікам 8:0. Гэта стала самая буйная перамога «Дынама» ў гісторыі выступлення ў гэтым турніры. І тым самым яно скараціла адставанне ў серыі да ліку 1:2. Тут далей праходзіць каманда, якая пераможа чатыры разы.
Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя