BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Фалей і Каладынска выбылі з турніраў у Дубаі і Італіі

У рамках турніру ITF-100 у Дубаі беларуска Алена Фалей у двух сэтах прайграла ў 1/16 фіналу прадстаўніцы Вялікабрытаніі Джодзі Брэйрэйдж 2:6, 4:6.

Фота: © Беларуская тэнісная федэрацыя

У турніры ITF-35 у Італіі Яна Каладынска таксама ў 1/16 фіналу саступіла ўраджэнцы Сербіі Міі Рысціч 4:6, 3:6.

Футбалісткі зборнай Беларусі выйгралі другі спарынг у Ташкенце

Беларускія футбалісткі выйгралі другі кантрольны матч у каманды Узбекістана.  У Ташкенце нацыянальная зборная Беларусі перамагла з буйным лікам 3:0. Мячы забілі Валерыя Белая, Вікторыя Валюк і Карына Альховік. У першым спарынгу ва ўзбекскай сталіцы  падначаленыя Юрыя Малеева перамаглі – 1:0. Адзіны гол забіла Ганна Казюпа. Сезон жаночага футбола ў Беларусі яшчэ не завершаны. Пасля вяртання з Узбекістана прадстаўніцы сталічнага “Дынама-БДУФК” і “Мінска” будуць рыхтавацца да галоўнага паядынку чэмпіянату краіны – 7 снежня гэтыя каманды сустрэнуцца ў матчы за залатыя медалі.

Найлепшым гульцом менскага “Дынама” у лістападзе прызнаны Вадзім Пігас

Найлепшым гульцом менскага “Дынама” ў лістападзе галасаваннем заўзятараў прызнаны абаронца Вадзім Пігас. Футбаліст прыняў удзел ва ўсіх лістападаўскіх матчах “бела-сініх”, а ў гульні супраць БАТЭ адзначыўся “залатым” голам, які прынёс сталічнай камандзе чэмпіёнства ў гэтым сезоне.

Варшаўская “Легія” аштрафавана па выніках матча з менскім “Дынама”

Саюз еўрапейскіх футбольных асацыяцый (УЕФА) аштрафаваў варшаўскую “Легію” за паводзіны заўзятараў падчас матча з менскім “Дынама”. Прадстаўнікі УЕФА ўгледзелі ў паводзінах фанатаў каманды з Варшавы “крычалкі і банеры, якія не маюць дачынення да матчу Лігі канферэнцый з “Дынама”. Сума штрафу, які павінен выплаціць польскі клуб – 17,5 тысяч еўра.

Сэр Алекс Фергюсан заняў трэцяе месца ў рэйтынгу найлепшых трэнераў 21 стагоддзя

Галоўны трэнер «Манчэстэр Сіці» Хасэп Гвардзьёла ўзначаліў рэйтынг з 25 найлепшых трэнераў свету ў XXI стагоддзі па версіі партала Goal. Трэнер мадрыдскага “Рэала” Карла Анчалоці на другім месцы, Алекс Фергюсан, які трэніраваў «Манчэстэр Юнайтэд» на трэцім, трэнер “Фенербахчэ” на чацвёртым і Юрген Клоп, які трэніраваў “Ліверпуль” на пятым месцы.

Беларускае Радыё Рацыя