BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Фалей прабілася ў паўфінал тэніснага турніру ў Японіі

Беларуская тэнісістка Алена Фалей прабілася ў паўфінал турніру ITF-W50 у японскай Іакагаме з прызавым фондам 40 тысяч даляраў. У чвэрцьфінале беларуска адолела ў трохсэтавым паядынку канадскую тэнісістку Кэрал Чжаа – 6:2, 4:6, 6:1. Сустрэча працягвалася 2 гадзіны 5 хвілін. У заўтрашнім матчы за выхад у фінал суперніцай Фалей будзе яшчэ прадстаўніца Кітайскага Тайбэя Лян Эн-Шуа.

Скарабагацька і Суліма працягнулі кантракты з “Нёманам”

Подпісы пад новымі пагадненнямі з гарадзенскім «Нёманам» паставілі асістэнты галоўнага трэнера Ігара Кавалевіча Андрэй Скарабагацька і Аляксандр Суліма. У заключным, 30-м, туры чэмпіянату Беларусі “Нёман” 1 снежня прыме “Менск”. Пачатак сустрэчы а 14.00. Гарадзенскі клуб з 62 ачкамі займае другое месца ў турнірнай табліцы.

Шасцілаўскі пакінуў салігорскі “Шахцёр”

Абаронца Сямён Шасцілоўскі пакінуў салігорскі “Шахцёр” пасля заканчэння тэрміну дзеяння кантракта. Усяго за «гарнякоў» Шасцілоўскі правёў 18 афіцыйных матчаў. «Футбольны клуб «Шахцёр» дзякуе Сямёну за працу і жадае поспехаў у далейшай кар’еры», – гаворыцца ў паведамленні прэс-службы «Шахцёра».

АБФФ пакараў Кісляка

37-гадовы паўабаронца берасцейскага “Дынама” Сяргей Кісляк дыскваліфікаваны на два матчы і аштрафаваны на 400 рублёў па выніках сустрэчы з “Віцебскам” 24 лістапада. Таксама рашэннем праведзенага ў Доме футбола чарговага пасяджэння Камітэта кантрольна-дысцыплінарнага і па этычных пытаннях АБФФ на 800 рублёў аштрафаваны футбольны клуб “Гомель”.

Тры беларуса ў сімвалічнай зборнай Чэмпіяната Казахстана

Тры беларускія гульцы па выніках мінулага сезона прэм’ер-лігі Казахстана прадстаўлены ў сімвалічнай зборнай турніру. Гэта два футбалісты «Атырау» — галкіпер Ягор Хаткевіч і нападнік Мікалай Сігневіч, а таксама паўабаронца «Ялімая» Мікіта Корзун. У чэмпіянаце Казахстана Хаткевіч правёў 22 матчы, у якіх прапусціў 18 галоў. На рахунку Корзуна – таксама 22 гульні ў КПЛ і 7 забітых мячоў. Сігневіч прыняў удзел у 24 сустрэчах і запісаў на свой рахунак 10 мячоў.

Родры, Месі, Холанд ў ліку прэтэндэнтаў на званне найлепшага гульца года

ФІФА назвала намінантаў на званне найлепшага гульца 2024 года. У спіс увайшлі 11 футбалістаў. У тым ліку 6 з мадрыдскага “Рэала” Джуд Белінгем, Дані Карвахаль, Тоні Кроас, Кіліян Мбапэ, Федэрыка Вальвердэ і Вінісіус Жуніёр, нападнік “Манчэстэр Сіці” Эрлінг Холанд і яго партнёр па камандзе Родры, Ліянэль Месі з “Інтэр Маямі”, Флорыян Вірц з нямецкага “Баера” і Ламін Ямаль з іспанскай “Барселоны”. Паней уладальнікам «Залатога мяча» стаў паўабаронца «Манчэстэр Сіці» Родры. На званне найлепшага трэнера па выніках года. прэтэндуюць: Карла Анчалоці з «Рэала», Хасэп Гвардзьёла з «Манчэстэр Сіці», Хабі Алонса з «Баера», Ліянэль Скалоні са зборнай Аргенціны і Луіс дэ ла Фуэнтэ са зборная Іспаніі. У 2023 годзе найлепшым спецыялістам па версіі ФІФА стаў Хасэп Гвардзьёла.

Беларускае Радыё Рацыя