BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Федэрацыя дзюдо Украіны пратэстуе супраць допуску Беларусі пад афіцыйнай сімволікай

фота ілюстрацыйнае, сайт украінскай федэрацыі дзюдо

Федэрацыя дзюдо Украіны выказала “рашучы пратэст” у звязку з рашэннем Міжнароднай федэрацыі дзюдо дапусціць да спаборніцтваў беларускіх дзюдаістаў з дзяржаўнай лукашэнкаўскай сімволікай. Гэтае рашэнне названае “грубым парушэннем рэкамендацый Міжнароднага алімпійскага камітэта і сур’ёзным ударам па прынцыпах справядлівасці ў спорце”.

Цытата: “Беларусь, якая садзейнічала і падтрымлівае несправакаваную ваенную агрэсію Расеі супраць Украіны, не можа быць прадстаўленая на міжнароднай спартыўнай арэне пад уласнымі сімваламі да тае пары, пакуль працягваецца вайна ва Украіне. Такая легітымацыя агрэсара падрывае давер да спартыўных інстытутаў і стварае стандарт у спорце”.

Украінскі бок рыхтуе “адпаведныя звароты ў міжнародныя спартыўныя арганізацыі”. Рашэнне Міжнароднай федэрацыі дзюдо дапусціць беларускіх спартсменаў да ўдзелу ў спаборніцтвах, выкарыстоўваючы дзяржаўныя флаг, герб і гімн, пачне дзейнічаць 1 чэрвеня.

Беларускае Радыё Рацыя