BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

ФІДЭ дапусціла беларускіх шахматыстаў да спаборніцтваў

ФІДЭ

Генеральная асамблея Міжнароднай шахматнай федэрацыі (ФІДЭ) прагаласавала адразу за дзьве рэзалюцыі, якія прадугледжваюць допуск беларускіх і расейскіх зборных да міжнародных спаборніцтваў.

Абедзве рэзалюцыі прадугледжваюць зняцце ўсіх абмежаванняў, у тым ліку на выкарыстанне дзяржаўнай сімволікі, для юнацкіх каманд Беларусі і Расеі. Некалькімі днямі раней Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) парэкамендаваў адмяніць абмежаванні для юнацкіх і паралімпійскіх каманд з Беларусі ды Расеі, адзначыўшы, што канчатковае рашэнне застаецца за спартовымі федэрацыямі.

Таксама ФІДЭ прыняла рашэнне вярнуць зборныя Беларусі ды Расеі ў камандныя спаборніцтвы сярод дарослых.

Праект Федэрацыі шахмат Расеі прадугледжваў, што і дарослыя каманды будуць выступаць пад дзяржаўнымі сцягамі, у той час як праект савета ФІДЭ прадугледжваў выступленні з нейтральнай сімволікай.

Дэлегаты ў выніку падтрымалі абодва праекты (за расейскі прагаласавала 61 дэлегацыя, супраць — 51; за праект ФІДЭ — 69 дэлегацый пры 40 галасах супраць), што стварыла юрыдычную калізію. У прэс-службе ФІДЭ заявілі, што звернуцца ў МАК па кансультацыі наконт магчымасці выкарыстання расейскай дзяржаўнай сімволікі ў спаборніцтвах сярод дарослых.

ФІДЭ таксама зняла абмежаванні на правядзенне турніраў пад эгідай арганізацыі ў Беларусі.

Абмежаванні былі ўведзеныя ў сакавіку 2022 года ў сувязі з паўнамаштабным расейскім уварваннем ва Украіну. Расейскія шахматысты працягвалі ўдзельнічаць у спаборніцтвах у нейтральным статусе (пад сцягам ФІДЭ), аднак у камандных турнірах удзельнічаць не маглі. У лістападзе гэтага года ФІДЭ, аднак, дазволіла жаночай зборнай Расеі прыняць удзел у камандным першынстве свету пад сцягам ФІДЭ, нягледзячы на пратэсты Украіны і шэрагу еўрапейскіх федэрацый.

Пасля перапынку аднавіўся рэгулярны чэмпіянат у беларускай хакейнай Экстралізе.
У 33 туры «Юнацтва» ў Менску нанесла разгромную паразу «Лідзе» з лікам 7:1.

«Авіятар» у Баранавічах саступіў смаленскаму «Славуцічу» з лікам 3:5.
«Шахцёр» у Салігорску ў овертайме перайграў жлобінскі «Металург» з лікам 2:1.

У матчы рэгулярнага чэмпіянату АХЛ «Абатсфард» у гасцях саступіў у овертайме «Калгары Рэнглерс» з лікам 3:4.
22-гадовы беларускі нападнік прайграўшых Даніла Клімовіч пачаў сустрэчу на правым фланзе чацвёртага звяна. Ён не набраў выніковых балаў, нанёс 3 кідкі, атрымаў 2 хвіліны штрафу і скончыў матч з паказчыкам карыснасці «-1».
У сезоне ў выхадца з Пінска 24 гульні, 6 (3+3) ачкоў і карыснасць «-15».
25-гадовы галкіпер «Абатсфарда» Мікіта Талапіла быў заяўлены як асноўны брамнік і правёў на лёдзе 64:15 хв. Ён адбіў 24 з 28 кідкоў суперніка і вызначыўся галявой перадачай у першым перыядзе пры гульні ў большасці.
У выніку яго каэфіцыент надзейнасці ў матчы 3.74, а працэнт адбітых кідкоў складае 85,7%.
Усяго ў бягучым сезоне на рахунку ў мінчука сем гульняў, дзве перамогі, каэфіцыент надзейнасці 3.04 і працэнт адбітых кідкоў 90,1%.

Першая ракетка планеты з Беларусі і чатырохразовая чэмпіёнка турніраў «Вялікага шлема» Арына Сабаленка названая гульцом года па версіі штогадовай намінацыі WTA Player Awards.
Для яе гэта другая запар перамога ў гэтай намінацыі.
Канкурэнткамі Сабаленкі за званне найлепшай тэнісісткі-2025 былі: Іга Свёнтак (Польшча), Аманда Анісімава (ЗША), Алена Рыбакіна (Казахстан), Коры Гаўф (ЗША), Мэдысан Кіз (ЗША).
Пераможцаў у намінацыях традыцыйна выбіралі прадстаўнікі міжнародных тэнісных СМІ.

Жаночая тэнісная асацыяцыя (WTA) апублікавала абноўлены рэйтынг арганізацыі.
Найлепшай па-ранейшаму з’яўляецца беларуска Арына Сабаленка. Аляксандра Сасновіч – 114-я, Вікторыя Азаранка – 133-я, Ірына Шымановіч – 155-я.
1. Арына Сабаленка (Беларусь) – 10 870 ачкоў
2. Іга Свёнтэк (Польшча) – 8 395
3. Коры Гаўф (ЗША) – 6 763
4. Аманда Анісімава (ЗША) – 6 287
5. Алена Рыбакіна (Казахстан) – 5 850
6. Джэсіка Пегула (ЗША) – 5 583
7. Мэдысан Кіз (ЗША) – 4335
8. Жасмін Пааліні (Італія) – 4 325
9. Міра Андрэева (Расея) – 4 319
10. Кацярына Аляксандрава (Расея) – 3 375
114. Аляксандра Сасновіч (Беларусь) – 685
133 (132). Вікторыя Азаранка (Беларусь) – 555
155 (154). Ірына Шымановіч (Беларусь) – 466

Апублікаваны таксама абноўлены рэйтынг ATP.
22-гадовы гішпанец Карлас Алькарас працягвае ўзначальваць сусветны рэйтынг.
Беларускія тэнісісты: Эрык Аруцюнян – 432-і, Данііл Астапенкаў – 735-ы, Ягор Герасімаў – 786-ы.
1. Карлас Алькарас (Гішпанія) – 12 050 ачкоў
2. Янік Сінэр (Італія) – 11 500
3. Аляксандр Звераў (Германія) – 5 160
4. Новак Джокавіч (Сербія) – 4 830
5. Фелікс Ажэ-Альясім (Канада) – 4 245
6. Тэйлар Фрыц (ЗША) – 4135
7. Алекс дэ Мінаўр (Аўстралія) – 4 135
8. Ларэнца Музэтці (Італія) – 4 040
9. Бэн Шэлтан (ЗША) – 3 970
10. Джэк Дрэйпер (Вялікабрытанія) – 2 990
432 (444). Эрык Аруцюнян (Беларусь) – 109
735 (729). Данііл Астапенкаў (Беларусь) – 41
786 (783). Ягор Герасімаў (Беларусь) – 35

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя