ФІФА прэзентавала вобразы талісманаў чэмпіянату свету па футболе 2026 года. Турнір адбудзецца ў ЗША, Мексіцы і Канадзе, таму абралі трох талісманаў. Маскотамі абраныя лось Мэйпл, які прадстаўляе Канаду, ягуар Заю — Мексіку і арлан Клатч — ЗША.

Паводле слоў прэс-службы ФІФА, талісманы будуць адлюстроўваць дух і культуру сваіх краін.
«Каманда чэмпіянату свету — 2026 стала большай і яшчэ весялейшай! Мэйпл, Заю і Клатч поўныя радасці, энергіі і духу адзінства, як і сам чэмпіянат свету па футболе», — сказаў прэзідэнт ФІФА Джані Інфанціна.
Наступны чэмпіянат свету па футболе пройдзе з 11 чэрвеня па 19 ліпеня 2026 года. Упершыню ён пройдзе ў трох краінах. Гульні адбудуцца ў 16 гарадах ЗША, двух Канады і трох Мексікі.
Упершыню ў чэмпіянаце свету возьме ўдзел 48 зборных (з 1998 года было па 32).
12 груп па 4 каманды ў кожнай, а ў плэй-оф будуць выходзіць каманды, што занялі 1-е і 2-е месцы, а таксама 8 найлепшых каманд, што занялі 3-е месца. Акрамя таго, дададзеная новая стадыя ў плэй-оф — 1/16 фіналу.
Зборная Беларусі бярэ ўдзел у адборы, у нашай групе гуляюць каманды Грэцыі, Даніі і Шатландыі.
На сусветнае першынства выходзіць пераможца групы, а зборная, што зойме другое месца, паўдзельнічае ў дадатковых адборачных матчах.
Беларусы прайгралі першыя два матчы Грэцыі і Шатландыі, а 9 і 12 кастрычніка — згуляюць з Даніяй і Шатландыяй.
У перадсезонным матчы НХЛ «Вашынгтон» сустракаўся з «Філадэльфіяй» (5:1).
Браму «Філадэльфіі» абараняў беларускі галкіпер Аляксей Коласаў. За 40 хвілін гульнявога часу Коласаў прапусціў 4 шайбы пры 20 кідках і адбіў 16 спроб суперніка (працэнт адбітых кідкоў – 80,0%).
У «Вашынгтона» згулялі беларускія нападнікі Ілля і Аляксей Протасы.
Аляксей вызначыўся 6 кідкамі па браме. Ілля выйшаў у 4-м звяне. Ён у пратаколе нічым не вызначыўся.
У перадсезонным матчы НХЛ «Далас» сустракаўся з «Мінесотай» (5:2).
У «Даласа» шайбай у пустыя вароты вызначыўся беларускі абаронца Уладзіслаў Калячонак.
Калячонак правёў на лёдзе 17 хвілін 33 секунды (з іх 0:26 у меншасці), адзначыўся голам, карыснасцю «0», двума кідкамі, двума блокамі і трыма сілавымі прыёмамі.
У Кітаі працягваецца чэмпіянат свету-2025 па акадэмічным веславанні.
Беларускі Таццяна Клімовіч і Алена Фурман заваявалі бронзу.
У фінальным заездзе ў двойцы парнай спартсменкі фінішавалі трэцімі (6:53.26).
Першымі сталі прадстаўніцы Нідэрландаў з вынікам 6:49.34, а на другім радку размясціліся спартоўкі з Кітая (6:50.22).
Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя






