BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

ФК “Пагоня” (Варшава) згуляла ў Кубку Польшчы

Футбольная каманда беларускай дыяспары “Пагоня” (Варшава) згуляла ў розыгрышы Кубку Польшчы сезона 2024/2025 года. Каманда была створана з беларускіх футбалістаў у 2023 годзе і ў мінулым сезоне прайшла ў другі раўнд Кубка. У гэтым сезоне “Пагоня” пачала старт гульнёй з камандай “Марымонт” з Варшавы.

Гаворыць адзін з арганізатараў футбольнай каманды Антось Лагвінец:

– У Варшаве існуе велізарная суполка беларусаў, якія гуляюць у футбол. Паўстала ідэя, каб стварыць каманду, каб афіцыйна гуляць. Мы хадзілі ў федэрацыю, мы атрымалі дазвол згуляць у гэтым кубку і гэта адбылося.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

На жаль пры гульнявой перавазе ў асноўны час футбалістам “Пагоні” не пашанцавала давесці лік 1:1 да пераможнага і ў серыі пасляматчавых пенальці яны саступілі далейшы шлях у Кубку – варшаўскаму “Марымонту”.

Пры гэтым арганізатары каманды не спыняюць перамовы з польскім футбольным саюзам пра тое, каб заявіцца ў пачатковы 9-ы дывізіён чэмпіянату Польшчы па футболе.

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя