«Нёман» перайграў «Хімік» у рэгулярным чэмпіянаце Экстралігі – 3:1. У гэтым матчы 35-гадовы нападнік гарадзенцаў Арцём Кіслы вызначыўся дублем. Гэтыя шайбы сталі для яго 500-м і 501-м баламі ў наймацнейшым дывізіёне краіны.
![](https://racyja.com/by/wp-content/uploads/2024/12/z5dobf15twih60x0lt6tknadc3rbd01z.jpg)
Арцём стаў восьмым хакеістам у гісторыі чэмпіянатаў краіны, які дасягнуў адзнакі паўтысячы ачкоў. Усяго за 12 сезонаў нападнік згуляў 655 матчаў і набраў 501 (215+286) ачко.
Менскія дынамаўцы адкрываюць выязную хакейную серыю матчам супраць “Сібіры”
Хакеісты менскага “Дынама” сёння пачнуць чарговую выязную серыю ў рэгулярным чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі. “Зубры” ў адзіны раз у сезоне наведаюць Далёкі Усход, але найперш згуляюць у Навасібірску супраць мясцовай “Сібіры”. На гэты момант “Сібір” з 27 ачкамі займае 10-е месца ва Усходняй канферэнцыі КХЛ, адстаючы ад зоны плэй-оф на два пункты. Менскае “Дынама” замыкае васьмёрку наймацнейшых каманд на Захадзе, маючы 34 балы.
Чэрышаў можа ўзначаліць «Макслайн»
55-гадовы галоўны трэнер яраслаўскага «Шынніка» з другога расейскага дывізіёна Дзмітрый Чэрышаў можа ў бліжэйшы час заняць аналагічную пасаду ў «Макслайне». Паводле інфармацыі metaratings.by, расейскі спецыяліст можа ўзначаліць беларускі калектыў, калі ён будзе звольнены з пасады галоўнага трэнера «Шынніка». Нагадаем, «Макслайн» з 73 баламі завяршыў сезон першай лігі на другой пазіцыі. Клуб атрымаў пуцёўку ў Д1. Яраслаўская каманда ў Д2 Расеі займае 14-е месца. Мясцовыя СМІ сцвярджаюць, што Чэрышаў бліжэйшым часам пакіне клуб.
Эфаге далучыцца да “Арыса” Шпілеўскага
Нападнік “Гомеля” Родзі Эфаге працягне кар’еру ў кіпрскім “Арысе”, які ўзначальвае беларускі спецыяліст Аляксей Шпілеўскі. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал “Вуха”. Габонскага гульца чакаюць на Кіпры ўжо ў снежні. “Гомель” жа, у сваю чаргу, атрымае грашовую кампенсацыю за падрыхтоўку і навучанне гульца. У вышэйшай лізе-2024 Эфаге вызначыўся 17 забітымі мячамі.
“Ліверпуль” перамог “Манчэстэр Сіці”
“Ліверпуль” на сваім полі адолеў “Манчэстэр Сіці” ў матчы 13-га тура чэмпіянату Англіі — 2:0. Мячы забілі Кодзі Гакпа і Махамед Салах, які рэалізаваў пенальці. “Ліверпуль” святваў чацвёртую перамогу запар у АПЛ і займае першае месца ў табліцы з 34 ачкамі. У “Арсенала” і “Чэлсі” па 25 балаў. “Манчэстэр Сіці” пацярпеў чацвёртую паразу запар у АПЛ і займае пятае месца з 23 ачкамі.
Галы Белінгема і Мбапэ прынеслі “Рэалу” перамогу над “Хетафе”
Мадрыдскі “Рэал” на хатняй арэне “ўсухую” перамог “Хетафе” ў матчы 15-га тура чэмпіянату Іспаніі — 2:0. Мячы забілі Джуд Белінгем і Кіліян Мбапэ. Сметанковыя з 33 ачкамі ідуць другімі ў табліцы, адстаючы ад Барселоны на адзін бал і маючы гульню ў запасе.
Ёкіч выйшаў на трэцяе месца ў НБА па трыпл-даблам
Мінулай ноччу ў Нацыянальнай баскетбольнай лізе (НБА) «Кліўленд» на хатняй арэне адолеў «Бостан». Найбольш выніковым гульцом гаспадароў стаў Донаван Мітчэл (35 ачкоў). Цэнтравы «Дэнвера» Нікола Ёкіч набраў 28 ачкоў і зараз займае трэцяе месца ў лізе па трыпл-даблах – у яго цяпер 138. У Заходняй канферэнцыі лідзіруе “Аклахома”, а на Усходзе наперадзе ўсіх “Кліўленд”.
Беларускае Радыё Рацыя