
Зборная Францыі прабілася ў чвэрцьфінал чэмпіянату Еўропы, адолеўшы ў 1/8 фіналу футбалістаў Бельгіі. Абедзве каманды гулялі вельмі асцярожна, надаўшы галоўную ўвагу абароне. На 85-й хвіліне гульні французскі нападнік Рондаль Кола-Муані нанёс удар з межаў штрафной плошчы і мяч рыкашэтам ад абаронцы бельгійцаў Яна Вертонгена ўляцеў у сетку брамы – 1:0 на карысць Францыі. У чвэрцьфінале 5 ліпеня французскія футбалісты згуляюць у Гамбургу з партугальцамі, якія ў серыі пенальці адолелі славенцаў. Асноўны і даданы час скончыліся ўнічыю 0:0, у другім тайме Раналду не змог рэалізаваць пенальці. Затое ў серыі 11-метровых усё ж змог забіць Яну Облаку. А вось партугальскі галкіпер Дыегу Кошту стаў сапраўдным героем, адбіўшы 3 удары славенцаў з пенальці.
Шаранговіч падпісаў новы падпісаў новае пагадненне з клубам Нацыяналпяцігадовы кантракт з “Калгары”
Беларускі нападнік “Калгары Флэймз” Ягор Шаранговіч падпісаў новае пагадненне з клубам Нацыянальнай хакейнай лігі “Калгары Флэймз”, паведамілі ў прэс-службе Федэрацыі хакея Беларусі. Кантракт Шаранговіча з канадскім клубам разлічаны на пяць гадоў, у сярэднім беларус будзе атрымліваць 5 мільёнаў 750 тысяч даляраў за сезон. Новае пагадненне набудзе моц у 2025 годзе, паколькі ў Ягора застаўся яшчэ адзін сезон па старым кантракце. У мінулым рэгулярным чэмпіянаце НХЛ нападнік правёў усе 82 матчы і пабіў снайперскі і бамбардзірскі рэкорды за сезон для беларускіх хакеістаў, закінуўшы 31 шайбу і набраўшы 28 асістэнцкіх балаў. Гульцом “Калгары Флэймз” Шаранговіч стаў роўна год таму пасля абмену з “Нью-Джэрсі”. Усяго за чатыры сезоны ў Нацыянальнай хакейнай лізе Ягор правёў 287 матчаў, у якіх зарабіў 165 (84+81) ачкоў.
Віталь Трус увайшоў у трэнерскі штаб “Нёмана”
Галкіпер Віталь Трус завяршыў гульнявую кар’еру і будзе адказваць за падрыхтоўку брамнікаў у хакейным «Нёмане», паведамляе прэс-служба клуба. Трус правёў пяць сезонаў у складзе «чырвона-чорных», двойчы выйграваў чэмпіянат Беларусі, па адным разе заваёўваў сярэбраны і бронзавы медалі, а таксама стаў двухразовым уладальнікам Кубка Салея. У 2017 годзе Віталь Трус быў прызнаны найлепшым брамнікам па выніках сезона.
Азаранка ўслед за Сабаленкам знялася з Уімблдонскага турніру
Беларускія тэнісісткі не прымуць удзел ва Уімблдонскім турніры. Услед за трэцяй ракеткай планеты Арынай Сабаленка на корт не змагла выйсці яшчэ адна беларуска Вікторыя Азаранка, якая займае зараз 16-ю пазіцыю ў сусветным рэйтынгу. Прычына ў абедзвюх беларускіх тэнісістак аднолькавая – траўма пляча. 137-ы па ліку Уімблдонскі турнір стартаваў напярэдадні, а завершыцца 14 ліпеня.
Беларускае Радыё Рацыя






