Чэмпіянат Еўропы па гандболе-2024, які праходзіў у Германіі, завяршыўся перамогай Францыі над Даніяй у фінальным матчы – 33:31.

Фінальная сустрэча, якую прымаў Кёльн, прайшла ў роўнай барацьбе. У першым тайме супернікі па чарзе выходзілі наперад, але ўсё завяршылася нічыёй – 14:14. Пасля перапынку ініцыятывай завалодалі датчане. Яны доўга вялі ў ліку, але бліжэй да канца асноўнага часу французам атрымалася зраўняць сітуацыю. У выніку гульня перацякла ў авертайм, дзе падначаленыя Гіёма Жыля здолелі вырваць перамогу. Самым выніковым у складзе пераможцаў стаў Людовік Фабрэгас, які закінуў 8 мячоў. Францыя выйграла чацвёрты чэмпіянат Еўропы, больш перамог 5 — толькі ў Швецыі, якая на цяперашнім турніры ўзяла трэцяе месца, абыграўшы гаспадароў у «суцяшальным фінале». Характэрна, што французы ні разу не прайгравалі ў фіналах. Данія, у сваю чаргу, прайграла свой другі фінал ЧЕ з чатырох. Нагадаем, на ЧЕ-2024 быў усталяваны гістарычны рэкорд: матч Германія – Швейцарыя стаў самым наведваемым у гісторыі гандбола – за ім назіралі 53586 гледачоў.
Пераможцам Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі стаў Янік Сінэр
Італьянскі тэнісіст Янік Сінэр упершыню стаў пераможцам Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі. У фінале ён перамог расейца Данііла Мядзведзева, прайграўшы два першыя сэты 3:6, 3:6, 6:4, 6:4, 6:3. Фінал працягваўся 226 хвілін. Янік Сінэр упершыню гуляў у фінале турніру “Вялікага шлема”. Данііл Мядзведзеў трэці раз прайграе фінал Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі. Раней ён саступаў Новаку Джокавічу і Рафаэлю Надалю.
“Дынама-Менск” абыграла “Сібір”, двойчы закінуўшы ў меншасці
Гульня завяршылася з лікам 4:1 на карысць гаспадароў лёду. Лік у матчы адкрыў нападнік менскага “Дынама” Сяргей Кузняцоў, скарыстаўшыся колькаснай перавагай на 15-й хвіліне. Павялічыць адрыў гаспадары змаглі ўжо ў апошняй дваццаціхвілінцы – дублем адзначыўся Мікіта Пышкайла. Адзіны гол для “Сібіры” закінуў у сярэдзіне заключнага гульнявога адрэзка канадскі легіянер Эндзі Андрэоф. Канчатковы лік матчу ўсталяваў абаронца «Дынама» Кодзі Кэран, які адправіў шайбу ў пустую брамку. Такім чынам, хакеісты “Дынама-Менск” святкавалі другую перамогу запар у рэгулярным чэмпіянаце КХЛ і з 57 набранымі ачкамі ў актыве займае восьмы радок у Заходняй Канферэнцыі.
Хакеісты “Металурга” даціснулі “Брэст” у матчы экстралігі
У нядзелю трыма матчамі ў Магілёве, Гомелі і Жлобіне працягнуўся рэгулярны чэмпіянат беларускай хакейнай экстралігі. Завяршаў гульнявую праграму дня паядынак у Жлобіне, дзе мясцовы “Металург” прымаў “Брэст” – канкурэнта ў барацьбе за прамы выхад у чвэрцьфінал. У авертайме хакеісты “Металурга” даціснулі “Брэст”, аўтарам пераможнага гола стаў Канстанцін Лукін, які аформіў дубль. Гарадзенскі “Нёман” у гасцях разабраўся з “Магілёвам” 4:2, а “Гомель” на сваім лёдзе абыграў “Ліду” 5:1.
“Арыс” Шпілеўскага разграміў “Ахнас”
“Арыс”, які ўзначальвае беларускі спецыяліст Аляксей Шпілеўскі, на выездзе разграміў “Ахнас” у матчы 21-га тура чэмпіянату Кіпра — 6:2. «Арыс» з 44 ачкамі ідзе другім у табліцы, адстаючы ад АПАЭЛа на чатыры балы. “Манчэстэр Юнайтэд” дзякуючы галам Бруну Фернандэша, Майну, Антоні і Хэйлунда на выездзе перамог “Ньюпарт” у матчы 1/16 фіналу Кубка Англіі — 4:2 Мадрыдскі “Атлетыка” на хатняй арэне перайграў “Валенсію” ў матчы 22-га тура чэмпіянату Іспаніі — 2:0. “Атлетыка” з 44 ачкамі ідзе трэцім у табліцы, апярэджваючы “Барселону” па дадатковых паказчыках. “Інтэр” на выездзе абыграў “Фіярэнціну” ў матчы 22-га тура чэмпіянату Італіі — 1:0 і з 54 ачкамі лідыруе ў табліцы, апярэджваючы “Ювентус” на адзін бал. “ПСЖ” на хатняй арэне згуляў унічыю з “Брэстам” у матчы 19-га тура чэмпіянату Францыі — 2:2. Парыжане з 44 ачкамі лідыруюць у табліцы, апярэджваючы “Ніцу” на шэсць балаў.
Гвінея прайшла Экватарыяльную Гвінею ў 1/8 фінала Кубка Афрыкі
Зборная Гвінеі перамагла каманду Экватарыяльнай Гвінеі 1:0 у матчы 1/8 фіналу Кубка Афрыкі. Егіпет па пенальці саступіў ДР Конга. Асноўны і дадатковы час скончыліся з лікам 1:1, а ў серыі пенальці перамаглі кангалезцы 8:7. Такім чынам, гвінейцы і зборная ДР Конга сыдуцца ў чвэрцьфінале.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: Getty Images






