
Футбалісты “Гомеля” выйгралі ў “Дняпра” у гасцявым матчы чэмпіянату Беларусі. У Магілёве ў заключным паядынку 10-га тура гамяльчане вырвалі перамогу на 2-й кампенсаванай хвіліне другога тайма, калі вызначыўся Джуніёр Эфаге. Ён узначаліў спіс найлепшых бамбардзіраў беларускага першынства, забіўшы 7 мячоў.
Вызначаны склад зборнай Беларусі на спарынгі з расеянамі і ізраільцянамі
Трэнерскі штаб нацыянальнай зборнай Беларусі вызначыў канчатковы склад на спарынгі з футбалістамі Расеі і Ізраіля. Да маючых адбыцца матчаў пад кіраўніцтвам Карласа Алоса Ферэра будуць рыхтавацца 24 гульцы. У пятніцу, 7 чэрвеня зборная Беларусі прыме на менскім стадыёне “Дынама” каманду Расіі, а 11 чэрвеня ў Будапешце згуляе з футбалістамі Ізраіля.
Беларусы не змогуць паглядзець Еўра-2024 па тэлевізары з-за адсутнасці правоў на трансляцыю
Першы намеснік АБФФ Андрэй Васілевіч расказаў аб магчымасці прагляду чэмпіянату Еўропы па футболе на тэрыторыі Беларусі. Нагадаю, што Еўра-2024 адбудзецца з 14 чэрвеня да 14 ліпеня ў Германіі.
– З гэтым пытаннем, напэўна, лепш звяртацца да адміністрацыі стадыёна «Дынама». Аднак на сённяшні дзень, на вялікі жаль, ніводны аператар пакуль не набыў права для трансляцыі матчаў чэмпіянату Еўропы на тэрыторыі Беларусі, адзначыў Андрэй Васілевіч. Пры гэтым ён удакладніў, што не ўбачаць па тэлевізары. “Што ж, будзем глядзець яго так, як і глядзелі і глядзім Лігу чэмпіёнаў – праз інтэрнэт-рэсурсы. Гэта афіцыйны сайт УЕФА і нейкія іншыя крыніцы, якія нашы заўзятары спрытна знаходзяць, – сказаў Андрэй Васілевіч у каментары для Смартпрэс.
Крышціяну Раналду пабіў рэкорд чэмпіянату Саудаўскай Аравіі па колькасці галоў за сезон.
У актыве Раналду 35 забітых мячоў у цяперашнім розыгрышы саудаўскага чэмпіянату – гэта рэкорд турніру. Таксама зорны футбаліст адзначыўся 11 выніковымі перадачамі. Папярэдні рэкорд па колькасці галоў за адзін сезон належаў мараканцу Абдэразаку Хамдале (34 забітыя мячы ў сезоне-2018/2019).
Сяргей Дрозд перайшоў у салігорскі “Шахцёр”
Нападнік Сяргей Дрозд змяніў менскае «Юнацтва» на салігорскі «Шахцёр». Форвард з 2018 года выступаў за “Юнацтва”. У мінулым сезоне ў 55 матчах “рэгуляркі” Дрозд набраў 28 (10+18) балаў пры паказчыку карыснасці “+11”. У плэй-оф 34-гадовы гулец прыняў удзел у 5 матчах і выніковымі баламі не вызначыўся. Дрозд тройчы выйграваў чэмпіёнства ў складзе менчан.
Беларускае Радыё Рацыя






