Цяпер у паслужным спісе дынамаўскай дружыны дзевяць чэмпіёнскіх тытулаў. Каманда Вадзіма Скрыпчанкі ў паядынку 29-га тура перамагла на сваёй арэне барысаўскі БАТЭ 1:0 і датэрмінова забяспечыла сабе залатыя медалі. Мінчане забілі на 42-й хвіліне, калі вызначыўся абаронца Вадзім Пігас. Пасля перапынку барысаўчане шмат атакавалі, але адыграцца не здолелі.

Адбылося лёсаванне пераходных матчаў за права згуляць у вышэйшай лізе
У Доме футбола прайшло лёсаванне пераходных матчаў за права згуляць у вышэйшай лізе-2025. Гаспадаром першай сустрэчы паміж «Нафтанам» і «Нівай» будзе клуб з Долбізна. Гульня ў адказ пройдзе ў Наваполацку. Стыкавыя матчы пройдуць 4 і 7 снежня.
Вінісіус прапусціць каля трох тыдняў з-за траўмы
Вінгер «Рэала» Вінісіус Жуніёр траўмаваўся ў матчы з «Леганесам», паведамляе прэс-служба клуба. Бразілец атрымаў пашкоджанне мышцы левай нагі. Футбаліст прапусціць каля трох тыдняў. Вінісіус прапусціць матч супраць «Ліверпуля» ў Лізе чэмпіёнаў. Не згуляе з «Хетафе», «Атлетыкам», «Жыронай», «Аталантай» і «Рая Вальекана». Чакаецца, што Вінісіус адновіцца да матчаў Клубнага чэмпіяната свету, які стартуе для «Рэала» 18 снежня. У бягучым сезоне на рахунку Вінісіуса 12 галоў і 6 асістаў у 18 матчах.
Хакеісты “Авіятара” атрымалі першую перамогу ў сезоне экстралігі
Матчы ў Баранавічах, Жлобіне і Маладзечне адкрылі праграму 26-га тура рэгулярнага чэмпіянату беларускай хакейнай экстралігі. У Баранавічах сышліся дзве апошнія каманды чэмпіянату – “Авіятар” і “Магілёў”. У выніку 3:2, першая перамога для “лётчыкаў” у сезоне і ў прынцыпе дэбютнай у вышэйшым дывізіёне беларускага хакея – да гэтага клуб прайграў 25 матчаў запар. Паралельна “Дынама-Маладзечна” абыграла “Лакаматыў” 4:1 і вярнулася на першае месца ў экстралізе, але ў “Юнацтва” ёсць гульня ў запасе. Таксама “Металург” другі раз за два дні абыграў смаленскі “Славуціч” – і зноў з лікам 2:1. Аўтарам вырашальнага гола ў жлабінчан стаў Арцём Волчанкаў.
Беларус Майсевіч названы найлепшым навічком тыдня КХЛ
20-гадовы беларускі галкіпер піцерскага СКА Павел Майсевіч прызнаны найлепшым навічком 12-га тыдня КХЛ. Павел дапамог СКА перамагчы «Амур» 6:3 і «Тарпеда» 4:1. У гэтых матчах Майсевіч адбіў 94,4% кідкоў пры каэфіцыенце надзейнасці 2.
Шымановіч не выйшла ў другі раунд тэніснага турніру ў Аргенціне
Беларуская тэнісістка Ірына Шымановіч не здолела прабіцца ў другі раунд турніру WTA-125 у Буэнас-Айрэсе з прызавым фондам 115 тысяч даляраў. У 1/16 фіналу беларуска, якая займае 246-е месца ў сусветным рэйтынгу, саступіла ў трохсэтававым паядынку іспанцы Гуямар Марыстані Сулета Дэ Рэалес, у якой 196-я пазіцыя, – 1:6, 6:2, 0:6. Сустрэча працягвалася 2 гадзіны 12 хвілін.
Беларускае Радыё Рацыя






