У Цюрыху прайшло лёсаванне адборавага турніру футбольнага чэмпіянату свету 2026 года.
Зборная Беларусі выступіць у кваліфікацыйнай групе С, дзе яе супернікамі будуць футбалісты Шатландыі і Грэцыі, а таксама каманда з пары Партугалія – Данія, якая прайграе.
Польшча трапіла ў групу G разам з Літвой, Фінляндыяй, Мальтай і камандай, якая прайграе ў пары Іспанія – Нідэрланды;
Матчы групавога этапа пройдуць з сакавіка па лістапад 2025 года. Фінальная стадыя 23-га па ліку планетарнага футбольнага форуму пройдзе з 11 чэрвеня па 19 ліпеня 2026 года на 16 арэнах Канады, ЗША і Мексікі. Упершыню ў гісторыі тры краіны стануць гаспадарамі сусветнага першынства, і ўпершыню ў ім прымуць удзел 48 каманд.
Жаночая зборная Беларусі завяршае год на 50-м месцы ў рэйтынгу ФІФА.
Жаночая зборная Беларусі завяршае год на 50-м месцы ў рэйтынгу Міжнароднай федэрацыі футбола (ФІФА). У пачатку снежня беларускія футбалісткі двойчы абыгралі ў Ташкенце каманду Узбекістана – 1:0 і 3:0. Спіс жаночых зборных узначальваюць футбалісткі ЗША, на другой пазіцыі Іспанія, трэцяй ідзе Германія, на чацвёртым месцы Англія, Швецыя замыкае першую пяцёрку. Наступны жаночы рэйтынг ФІФА плануе абнародаваць 6 сакавіка 2025 года. Апошні ў адыходзячым годзе рэйтынг мужчынскіх зборных будзе апублікаваны 19 снежня. Цяпер зборная Беларусі знаходзіцца на 98-й пазіцыі.
Ёханэс Бо стаў пераможцам спрынтарскай гонкі этапу Кубка свету ў Хохфільцэне
Прадстаўнік Нарвегіі Ёханэс Бо выйграў спрынт этапа Кубка свету ў аўстрыйскім Хохфільцэне. Пры гэтым пераможца дапусціў адзін промах. А вось яго суайчыннік Стурла Легрэйд і француз Фаб’ен Клод стралялі бездакорна, але на лыжні былі не такімі хуткамі прыйшоўшы ўслед за Ёханэсам Бо. Жаночую гонку ў падобным стылі з адным промахам выйграла ррадстаўніца Германіі Францыска Пройс.
18-гадовы індыйскі шахматыст Дамараджу Гукеш кінуў выклік Магнусу Карлсэну
18-гадовы індыйскі шахматыст Дамараджу Гукеш заявіў, што не збіраецца спыняцца на дасягнутым і імкнецца да большага. Цяпер яго мэта – сустрэцца з Магнусам Карлсэнам. „Я кідаю яму выклік і гатовы да гэтага паядынку», – сказаў Дамараджу адразу пасля сваёй трыўмфальнай перамогі на чэмпіянаце свету. У матчы за шахматную карону ён абыграў чэмпіёна свету кітайца Дын Ліжэня з лікам 7,5:6,5.
Беларускае Радыё Рацыя