BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Коста-Рыка перамагла Парагвай, але не выйшла ў плэй-оф Кубка Амерыкі

У матчы заключнага, трэцяга, тура групавога этапа Кубка Амерыкі-2024 зборная Коста-Рыкі адолела каманду Парагвая 2:1, але не змагла выйсці ў плэй-оф. Сустрэча адбылася ў амерыканскім горадзе Осцін. Зборныя Бразіліі і Калумбіі згулялі ўнічыю – 1:1 – на гол Рафіньі на 7-й хвіліне матчу, яшчэ ў першым тайме адказаў Муньёс. Зборныя Калумбіі і Бразіліі выйшлі ў 1/4 фіналу.

У матчы заключнага, трэцяга, тура групавога этапа Кубка Амерыкі-2024 зборная Коста-Рыкі адолела каманду Парагвая 2:1, але не змагла выйсці ў плэй-оф. Сустрэча адбылася ў амерыканскім горадзе Осцін. Зборныя Бразіліі і Калумбіі згулялі ўнічыю – 1:1 – на гол Рафіньі на 7-й хвіліне матчу, яшчэ ў першым тайме адказаў Муньёс. Зборныя Калумбіі і Бразіліі выйшлі ў 1/4 фіналу.

Футбалісты Турцыі сталі апошнімі чвэрцьфіналістамі чэмпіянату Еўропы.

Футбалісты Турцыі сталі апошнімі чвэрцьфіналістамі чэмпіянату Еўропы. У заключным паядынку 1/8 фіналу туркі перамаглі ў Лейпцыгу аўстрыйцаў з лікам 2:1, забіўшы два галы з кутавых. У матчы за выхад у паўфінал зборная Турцыі 6 ліпеня згуляе ў Берліне з камандай Нідэрландаў, якая ўпэўнена выйграла ў Мюнхене ў румынаў з лікам 3:0 дзякуючы дублю Малена і аднаму голу Гакпа. У астатніх чвэрцьфіналах згуляюць Іспанія і Германія, Партугалія і ​​Францыя, а таксама Англія і ​​Швейцарыя.

Ігнатовіч можа перайсці ў «Ардабасы» (Metaratings.kz)

32-гадовы галкіпер зборнай Беларусі Сяргей Ігнатовіч можа перайсці ў «Ардабасы», паведамляе Meta-ratings.kz. Нагадаем, 2 ліпеня «Шахцёр» аб’явіў пра спыненне дзеяння кантракта з Ігнатовічам па пагадненню бакоў. Пасля сыходу харвата Карла Сентыча клуб з Шымкента шукае другога брамніка – зменшчыка Бэкхану Шайзада. У бягучым сезоне ЧБ Ігнатовіч правёў 5 матчаў, у якіх прапусціў 10 мячоў. Адзначым, што «Ардабасы» з беларускім трэнерам Аляксандрам Сяднёвым і нападнікам Усеваладам Садоўскім пасля 12 тураў займае першае месца з 25 ачкамі ў табліцы чэмпіянату Казахстана.

Пятрашка стаў новым галоўным трэнерам «Макслайна»

Беларускі спецыяліст Віктар Пятрашка заняў пасаду галоўнага трэнера «Макслайна», паведамляе прэс-служба каманды. Раней 36-гадовы трэнер узначальваў жаночую каманду «Віцебска», а таксама працаваў дзіцячым трэнерам у віцебскай СДЮШАР-6. Пасля 13 тураў клуб ідзе на шостай пазіцыі з сямю баламі ў табліцы ЧБ.

Лешчанка завяршыла кар’еру

32-гадовая беларуская біятланістка Ірына Лешчанка (Крыўкo) завяршыла спартовую кар’еру. Ураджэнка Сянно тройчы брала бронзу чэмпіянату Еўропы, па аднаму разу станавілася пераможцам і срэбранай прызёркай. У 2018-м яна стала алімпійскай чэмпіёнкай у эстафеце. Лешчанка з’яўляецца падпісанткай рэжымнага ліста спартоўцаў.

Беларускае Радыё Рацыя