BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Футбольная жаночая зборная Беларусі перамагла Казахстан

футбол

Учора ў польскай футбольнай Экстракласе быў згуляны заключны матч 24 тура.
«Вісла» беларускага абаронцы Мацвея Бахно у Плоцку саступіла «Арцы» з Гдыні з лікам 0:3.
Беларус быў заяўлены на матч, але так пакуль і не дэбютаваў у мацнейшым дывізіёне Польшчы.
Яго «Вісла» з 33 ачкамі зараз ідзе на 8-й пазіцыі.

Жаночая зборная Беларусі па футболе ў кваліфікацыі чэмпіянату свету перамагла каманду Казахстана з лікам 1:0. Гульня прайшла ў Астане.
Казахстан – Беларусь – 0:1
Гол: 0:1 – Сiняўская (71).
На 37-й хвіліне Карына Жумабайкызы (Казахстан) не рэалізавала пенальці.
Ліга С Група 6: 1. Беларусь – 3 ачкі (1 матчы). 2. Казахстан – 3 (2). 3. Арменія – 0 (1).

Беларуская дыяспара — самая шматлікая сярод легіянераў у вышэйшай футбольнай лізе Казахстана.

За клубы з вышэйшага дывізіёна Казахстана, чэмпіянат якога стартаваў на выходных, выступаюць 14 беларусаў.

Для параўнання: Расея прадстаўлена ў Казахстане 12 гульцамі, Украіна — 11, Бразілія — 9, піша рэсурс Goal.kz.

Найбольшая дыяспара сярод беларусаў у паўладарскім «Іртышы» — чатыры чалавекі (Уладзіслаў Клімовіч, Павел Сядзько (прычым Павел забіў у першым матчы), Даніла Нячаеў і Руслан Хадаркевіч).

Галоўным трэнерам клуба з’яўляецца беларус Кірыл Альшэўскі.

У «Атырау» — трое беларускіх футбалістаў (Ягор Хвалько, Руслан Юдзянкоў і Ягор Хаткевіч), у «Акжэтпесе» — двое.

Для параўнання: у расейскай прэм’ер-лізе гуляюць 7 беларусаў, у вышэйшай лізе Кыргызстана — 10.

«Пітсбург» дома абыграў у авертайме «Бостан» з лікам 5:4 у рэгулярным чэмпіянаце НХЛ.
У складзе «Пітсбурга» ўпершыню з 5 лютага з’явіўся беларускі абаронца Ілля Салаўёў, які да гэтага прапусціў шэсць матчаў запар. Ён вызначыўся галявой перадачай на 47-й хвіліне, калі яго каманда параўняла лік, адыграўшыся з 0:3.
У гэтым сезоне НХЛ у складзе «Каларада» і «Пітсбурга» беларус правёў 22 матчы і набраў 7 (1+6) ачкоў пры 12 хвілінах штрафу і паказчыку карыснасці «+5».

«Чыкага» ў гасцях прайграў у авертайме «Даласу» з лікам 3:4.
Беларускі абаронца «Чыкага» Арцём Леўшуноў вызначыўся галявой перадачай на сёмай хвіліне, калі яго каманда адкрыла лік.
У бягучым сезоне НХЛ на рахунку беларуса 58 матчаў, у якіх ён набраў 23 (2+21) ачкі пры паказчыку карыснасці «-31».

Сярод усіх гульцоў лігі гэты паказчык ніжэйшы толькі ў двух хакеістаў: у гульца «Калгары» Макензі Уігера (-35) і гульца «Ванкувера» Брока Бесера (-33).
Найбліжэйшы пераследнік Леўшунова з «Чыкага» – Андрэ Буракоўскі, у якога паказчык «+/-» роўны «-23».

У матчы рэгулярнага чэмпіянату АХЛ «Хершы» прайграў «Правідэнс» з лікам 4:5.
Беларускі форвард «Хершы» Ілля Протас закінуў дзве шайбы і зрабіў адну выніковую перадачу. Усе свае ачкі ён набраў на працягу 8 хвілін 39 секунд трэцяга перыяду.
Гэта трэці ачковы хет-трык беларуса у гэтым сезоне. Раней ён рабіў гэта 23 лістапада супраць «Кліўленда» і 30 лістапада ў гульні з «Уілкс-Бэры».
У бягучым сезоне АХЛ хакеіст згуляў 57 матчаў, набраў 48 (24+24) ачкоў, атрымаў 34 хвіліны штрафу і мае каэфіцыент карыснасці «+7».

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка, нумар 1 сусветнага рэйтынгу, згуляе сёння з японкай Наомі Осакай, 16-й ракеткай у 1/8 фіналу турніру WTA-1000 у Індыян-Уэлсе.
У другім крузе Осака перамагла ў трох сэтах калумбійку Марыю Камілу Асорыя-Серану (№61) з лікам 2:1 – 6:1, 3:6, 6:1.

Беларуская тэнісістка Алена Фалей (№300 WTA) стала чэмпіёнкай турніру ITF у Тунісе.
У фінальным матчы спартоўка ў трох сэтах абгуляла гішпанку Еву Герэра Альварэс (№253) з лікам 2:1 – 4:6, 6:2, 6:4.
На шляху да фіналу Фалей абыграла – Альхусейн (№417), Куранарантэ (№753), Ургесі (№438) і Лі Цзян (№445).

Беларускі гімнаст Ягор Шарамкоў стаў пераможцам этапа Кубка свету ў Баку ў вольных практыкаваннях.
У фінале ён набраў найбольшую колькасць балаў (14,533).
У тройку прызёраў таксама ўвайшлі Мілад Карымі з Казахстана (14,300) і японец Кадзукі Мінамі (14,200). У лютым Шарамкоў стаў срэбным прызёрам этапа Кубка свету ў Котбусе, прычым у той жа дысцыпліне.

Беларуска Любоў Піліпенка выйграла золата па фрыстайле на этапе Кубка Еўропы.
Адзначым, што ў першы дзень спаборніцтваў, якія праходзяць у швайцарскім Аірола, спартоўка таксама ўзяла срэбра.
Такія вынікі дазволілі Піліпенцы стаць другой у агульным заліку Кубка Еўропы.

Беларускія акрабаты выйгралі пяць медалёў на этапе Кубка свету па спартовай акрабатыцы ў Партугаліі. У актыве каманды адзін срэбны і чатыры бронзавыя медалі.
Сярод жаночых груп срэбны медаль заваявалі Ульяна Малчанава, Соф’я Ліцкевіч і Яна Міневіч.
Трэцяе месца ў мужчын занялі Іван Карвіга, Уладзімір Гецьман, Арцём Еўтух і Кірыл Сцяпанкевіч.
Яшчэ тры бронзы беларусы заваявалі ў спаборніцтвах дуэтаў. Прызёрамі этапа Кубка свету сталі Ганна Каланіцкая і Валерыя Міхейчык, Раман Халімончык і Ілля Фамянкоў, а таксама Адрыян Трафімовіч і Дар’я Мінюк у міксце.

Пяць гульцоў жаночай зборнай Ірана па футболе збеглі з каманды праз паліцыю ў Аўстраліі пасля завяршэння Кубка Азіі, паведаміла выданне The Athletic.
Па інфармацыі ананімных крыніц, паліцыя дапамагла пяці футбалісткам каманды, якія прапусцілі вячэру, пакінуць гасцініцу ўвечары ў панядзелак па мясцовым часе. ФІФА, Азіяцкая канфедэрацыя і ўрад Аўстраліі раней праводзілі перамовы па працягу знаходжання зборнай у краіне пасля пачатку ваенных удараў ЗША і Ізраіля па Іране.
Дзяржаўнае тэлебачанне Ірана ўжо назвала гульцоў каманды «здрадніцамі падчас вайны» з-за маўчання падчас выканання гімна на Кубку Азіі. Іранкі завяршылі выступленні на турніры на групавым этапе, прайграўшы ўсе тры матчы ў квартэце A і заняўшы чацвёртае месца.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заклікаў урад Аўстраліі даць прытулак футбалісткам.

Так званы суд у Менску завочна прыгаварыў да 25 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму экс-весляра і былога камандзіра палка Каліноўскага Паўла Шурмея.
Таксама «суд» прызначыў яму штраф у памеры 2000 базавых велічыняў (90000 BYN).
Нараджэнец Ліды Павел Шурмей – удзельнік двух Алімпійскіх гульняў у 2004 і 2008 гадах у складзе зборнай Беларусі па веславанні, а таксама з’яўляецца ўладальнікам некалькіх сусветных рэкордаў на вяслярным трэнажоры Concept2.

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя