BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Футбольная зборная Беларусі зноў прайграла

чэмпіянат свету

Зборная Беларусі па футболе пад кіраўніцтвам гішпанскага спецыяліста Карласа Алоса прайграла свой чарговы матч у адборы на чэмпіянат свету 2026 года. Гэтым разам ў гасцях камандзе Шатландыі, якой ужо саступала месяц таму з лікам 0:2. А гэты матч скончыўся з лікам 2:1 ізноў на карысць шатландцаў.
Лік у гульні на 15-й хвіліне адкрыў Чэ Адамс. Такі лік трымаўся амаль да самага канца матча, пакуль на 84-й хвіліне Скот Мактамінэй не падвоіў перавагу. Адзінае, што ўдалося беларусам — толькі забіць гол прэстыжу ажно на шостай дададзенай арбітрам да асноўнага часу хвіліне. Гэта зрабіў у другім сваім матчы за зборную 20-гадовы Глеб Кучко – паўабаронца «Медзі» з Легніцы з другога польскага дывізіёна.

У гэтым матчы беларусы, праўда, выглядалі больш упэўнена, чым у папярэдніх. Яны нават нанеслі больш за супернікаў — 19 супраць 11 — удараў па браме, але сутнасці гэта ніяк не мяняе. На рахунку зборнай Беларусі і пасля гэтага матча застаўся ранейшы нуль балаў ды ганебная розніца галоў 2-15, і яна страціла нават чыста тэарэтычныя шанцы ўсё ж такі трапіць у фінальную частку чэмпіянату свету 2026 года.

У лістападзе зборная Беларусі правядзе два заключныя матчы: 15-га яна на выездзе сустрэнецца з датчанамі, а 18-га правядзе ўмоўна хатні паядынак у Венгрыі супраць грэкаў.

Што ж тычыцца іншых вынікаў гэтых выходных, то:
У суботу Латвія згуляла ўнічыю 2:2 з Андорай.
Нарвегія разграміла Ізраіль – 5:0. Пры гэтым жыды два галы забілі самы сабе.
Венгрыя перамагла Арменію з лікам 2:0.

Туркі разграмілі балгараў на іх тэрыторыі з лікам 6:1.
Эстонія прайграла Італіі – 1:3.
Гішпанія выйграла ў Грузіі з лікам 2:0.
Партугалія толькі ў даданым часе змагла перамагчы Ірландыю з лікам 1:0. Перад гэтым пенальці не забіў Крышціяну Раналда.
Сербія саступіла 0:1 у прынцыповым матчы камандзе Албаніі.

А вось у нядзелю «аднагрупнікі» зборнай Беларусі – каманды Даніі і Грэцыі згулялі 3:1 на карысць скандынаваў, якія і ўзначалілі табліцу ў групе С.

Сан-Марына прайграла Кіпру з лікам 0:4.
Нідэрланды з такім самым лікам 4:0 перамаглі Фінляндыю.
Працягвае тварыць цуды на сваім полі зборная Фарэрскіх выспаў. Гэтым разам яна перамагла грозную зборную Чэхіі з лікам 2:1. І зараз лёс таго, ці паедзе каманда ад карлікавай дзяржавы на мундыяль, вырашыцца ў апошнім туры у матчы з камандай Харватыі.
Якая ў сваю чаргу з лікам 3:0 перамагла зборную іншай карлікавай дзяржавы – Гібралтара.
Румынія з лікам 1:0 перайграла Аўстрыю. Пры чым зрабіла гэта толькі на 95 хвіліне гульні.
І ў «паспалітым» дэрбі ў Коўне зборная Польшчы перамагла каманду Літвы з лікам 2:0. Галамі адзначыліся – Себасціян Шыманьскі і Роберт Левандоўскі.

Пакуль Вышэйшая ліга чэмпіяната Беларусі па футболе стаіць на паўзе, у Першай лізе быў згуляны 28 тур. З цікавых вынікаў адзначым – паразу «Ліды» ад дубля барысаўскага БАТЭ з лікам 1:2, нічыю 2:2 ў Долбізне паміж «Нівай» ды дублем «Мінска», а таксама перамогу «Баранавічаў» над «Оршай» з лікам 2:0, якія скарысталіся чарговай асечкай магілёўскага «Дняпра» ў нічыйным матчы 0:0 з гомельскім «Лакаматывам», і яшчэ больш зацьвердзілі сваё лідарства на вяршыні турнірнай табліцы да 5 ачкоў.

У рэгулярным чэмпіянаце беларускай хакейнай Экстралігі на выходных былі згуляныя матчы 13 тура.
Менскае «Юнацтва» перайграла «Брэст» з лікам 2:1.
Наваполацкі «Хімік» з лікам 4:3 перамог гарадзенскі «Нёман».
Салігорскі «Шахцёр» абыграў «Гомель» з лікам 7:3.
Смаленскі «Славуціч» перамог «Лакаматыў» з суседняй Воршы з лікам 5:1.
«Авіятар» у Баранавічах прайграў «Дынама-Маладэчна» з лікам 2:6.
«Магілёў» з лікам 1:5 саступіў «Віцебску».
І «Ліда» перайграла жлобінскі «Металург» з лікам 3:1.
Такім чынам пасля 13 тураў першы радок з 24 баламі дзеляць «Ліда» і «Дынама-Маладэчна».

Першая ракетка свету беларуска Арына Сабаленка прайграла ў паўфінале прэстыжнага турніру WTA-1000 ва Ухані. Беларуска саступіла шостай ракетцы свету з ЗША Джэсіцы Пегуле з лікам 1:2 — 6:2, 4:6, 6:7.

Беларуская тэнісістка перамагала на гэтым турніры тры разы запар: ў 2018, 2019 гадах да пандэміі і ў 2024 годзе. Але цяпер абараніць тытул не змагла.

Цікава, што ў чвэрцьфінале Сабаленка здабыла 20-ю перамогу запар на гэтым турніры. З 1990-х такія серыі ўдаваліся толькі легендам Моніцы Селеш і Штэфі Граф, а таксама экс-першай ракетцы свету Каралін Вазняцкі.

Нягледзячы на гэта, беларуска другі год запар скончыць сезон у ранзе першай ракеткі свету.
Гэтак будзе дзякуючы таму, што яе асноўная канкурэнтка полька Іга Свёнтак прайграла ў 1/4 фіналу турніру ў тым жа Ухані.

Зараз Сабаленка абганяе Свёнтак у сусветным рэйтынгу на 2457 балаў, і полька ў іншых турнірах да канца года не зможа дагнаць беларуску.

Арына Сабаленка вярнула сабе званне першай ракеткі свету ў верасні мінулага года пасля перамогі на US Open. Сёлета яна таксама выйграла US Open, але прайграла ў фіналах Australian Open і «Ралан Гарос». У 2023 і 2024 гадах яна выйгравала Australian Open, а таксама выйграла 21 турнір WTA ў адзіночным разрадзе.

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя