BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Галкіпер «Дынама» ўвайшоў у сімвалічную зборную КХЛ

Васіль Дземчанка паказаў бліскучую гульню ў лютым і быў названы найлепшым брамнікам КХЛ.

Фота: ХК “Дынама” Менск.

Разам з ім у сімвалічную зборную месяца трапіў і былы дынамаўскі форвард Раян Спунэр. У мінулым месяцы Дземчанка здолеў адбіць 94,7% кідкоў, меў каэфіцыент надзейнасці 1.32 і двойчы захаваў брамку «сухой». Гэта прынесла яму прызнанне найлепшага галкіпера месяца.

Ці працягне “Дынама” пераможную серыю? Менчукі прымаюць “Ладу”

Сёння менскае “Дынама” згуляе чарговы хатні матч у Кантынентальнай хакейнай лізе. Супернікам “зуброў” стане “Лада” з Тальяці, якая ўсё яшчэ мае тэарэтычныя шанцы на плэй-оф. Каманда Дзмітрыя Квартальнава падыходзіць да сустрэчы з серыяй з сямі перамог – гэта другі найлепшы вынік клуба ў гісторыі КХЛ. У апошніх гульнях менчукі перамаглі “Спартак”, СКА і “Куньлунь”, умацаваўшыся на чацвёртай пазіцыі Заходняй канферэнцыі. “Лада”, наадварот, перажывае крызіс – серыя з пяці паразаў запар значна ўскладніла іх барацьбу за топ-8 Усходу.

Ліга чэмпіёнаў: хто здзівіць сёння?

Сёння ўвечары аматараў футбола чакаюць захапляльныя паядынкі Лігі чэмпіёнаў УЕФА. У 20:45 па беларускім часе  “Феенорд” прыме міланскі “Інтэр”. А ў 23:00 адбудуцца адразу тры матчы: “Пары Сен-Жэрмен” сустрэнецца з “Ліверпулам”, “Баварыя” згуляе супраць “Байера”, а “Бенфіка” прыме “Барселону”. Асаблівую ўвагу прыцягвае матч паміж “Бенфікай” і “Барселонай”. Каталонцы знаходзяцца ў выдатнай форме, не пацярпеўшы ніводнай паразы ў 2025 годзе, і нядаўна разграмілі “Рэал Сасьедад” з лікам 4:0. “Бенфіка” ж займае другую пазіцыю ў сваёй лізе, адстаючы ад “Спортынга” на тры ачкі, але маючы матч у запасе. Гэтая сустрэча абяцае быць напружанай і непрадказальнай.

Фанаты «Манчэстар Юнайтэд» рыхтуюць акцыю пратэсту супраць уладальнікаў клуба

Прыхільнікі «чырвоных д’яблаў» з групы The 1958 заклікаюць заўзятараў надзець чорнае падчас матчу супраць «Арсенала» 9 сакавіка. Такім чынам яны хочуць падкрэсліць «павольную смерць» клуба з-за фінансавых праблем і неэфектыўнага кіравання. Фанаты сцвярджаюць, што «Манчэстар Юнайтэд» знаходзіцца ў найглыбейшым крызісе з часоў Мюнхенскай катастрофы і заклікаюць супольнасць узняцца супраць уладальнікаў — сям’і Глэйзераў. Акрамя дрэнных вынікаў на полі, заўзятары незадаволеныя велізарнымі даўгамі і тым, што кіраўніцтва клуба «эксплуатуе» іх вернасць. Таму перад матчам плануецца маштабны марш пратэсту ля «Олд Трафард». Зараз «Манчэстар Юнайтэд» знаходзіцца толькі на 14-м месцы ў АПЛ, набраўшы 33 ачкі за 27 матчаў.

Леброн Джэймс піша гісторыю НБА: першы гулец з 50 000 ачкоў

Легенда «Лос-Анджэлес Лейкерс» Леброн Джэймс дасягнуў таго, што раней здавалася нерэальным — першым у гісторыі НБА перасягнуў мяжу 50 000 ачкоў за кар’еру. У матчы супраць «Нью-Арлеан Пеліканс» ён пачаў з трохачковага кідка, які стаў гістарычным. Усяго ў гэтай сустрэчы ён набраў 34 балы, а яго агульны лік ачкоў цяпер складае 50 033. На момант рэкорду Джэймсу 40 гадоў і 64 дні. Ён працягвае гуляць на найвышэйшым узроўні і далей умацоўвае свой статус аднаго з найлепшых баскетбалістаў усіх часоў.

Беларускае Радыё Рацыя