«Кайрат» блізкі да дамоўленасці з беларускім трэнерам Віктарам Ганчарэнкам, які цяпер узначальвае «Урал», паведамляе vesti.kz.
«Пасля завяршэння сезона ў РПЛ спецыяліст можа прыляцець у Алматы і падпісаць кантракт. Папярэдняе пагадненне было дасягнута абодвума бакамі», – паведамляе крыніца. За два туры да канца чэмпіянату «Урал» Ганчарэнкі займае 13-ы радок РПЛ, які адпраўляе каманду гуляць стыкавыя матчы.
Яромка вызначыў склад беларускай “маладзёжкі” на матчы з Мальтай
Трэнерскі штаб маладзёжнай зборнай Беларусі (U-21) вызначыў кандыдатаў на матчы з футбалістамі Мальты. Галоўны трэнер беларускай каманды Сяргей Яромка ўключыў у папярэдні спіс 26 футбалістаў. Ёсць і легіянеры Аляксандр Гуз з макоўскага “Тарпеда” і Аляксандр Французаў з маскоўскага “Чартанава”. У канчатковы ростар трапяць 20 гульцоў. Каманда збярэцца 2 чэрвеня ў тэхнічным цэнтры АБФФ у Менску, а потым возьме курс на “Та-Калі”, дзе 5 і 8 чэрвеня правядзе таварыскія матчы з маладзёжнай зборнай Мальты.
Андрушчанка падпісаў кантракт з «Нёманам»
34-гадовы форвард Вячаслаў Андрушчанка падпісаў кантракт з «Нёманам». У мінулым сезоне ён пачынаў у «Юнацтве», дзе правёў 15 гульняў і набраў 8 (3+5) ачкоў, пры паказчыку карыснасці «+1». У сезоне-2022/23 Андрушчанка ўжо выступаў за «Нёман» і быў капітанам клуба. Ён стаў першым па выніковых балах у «рэгулярцы». У рэгулярным сезоне ў яго 41 гульня, 59 (14 45) ачкоў, карыснасць «23». Андрушчанка таксама стаў найлепшым бамбардзірам накаўт-раўнда ў 2023 годзе. На яго рахунку 18 матчаў, 17 (4+13) ачкоў, паказчык карыснасці “+8”.
“Каларада” перайграў “Далас”, у серыі будзе шосты матч
Мінулай ноччу ў рамках пятага матча 1/2 фіналу Заходняй канферэнцыі “Далас” на сваёй пляцоўцы саступіў “Каларада” з лікам 3:5. У складзе “лавін” дубль аформіў абаронца Кейл Макар. Рахунак у серыі стаў 3:2 на карысць «Даласа», наступны матч адбудзецца ў ноч з 17 на 18 траўня ў Дэнверы.
“Далас” перамог “Аклахому”, Лука Дончыч набраў 31 ачко
У рамках пятага матчу другога раунда плэй-оф НБА “Далас” у гасцях перайграў “Аклахому” з лікам 104:92. Самым выніковым гульцом матчу стаў плэймэйкер «Даласа»Лука Дончыч. На яго рахунку 31 ачко, 10 падбораў і 11 выніковых перадач. Такім чынам, лік у серыі стаў на карысць “Даласа” — 3:2. Наступны матч адбудзецца 19 траўня.
Беларускае Радыё Рацыя