BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ганчарэнка прызначаны галоўным трэнерам зборнай Беларусі

Былы галоўны трэнер БАТЭ Віктар Ганчарэнка прызначаны галоўным трэнерам нацыянальнай зборнай Беларусі. Пра гэта паведамляе інсайдарскі канал «Инсайды от Карпа».

Фота: sport24.ru

Паводле інфармацыі канала, спецыяліст узгадніў кантракт да снежня 2027 года з месячным заробкам 20 тысяч еўра.

У трэнерскі штаб Ганчарэнкі ўвойдзе Аляксандр Ермаковіч — ён пакінуў пасаду галоўнага трэнера берасцейскага «Дынама», каб далучыцца да працы ў нацыянальнай зборнай.