BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Гандбалісткі «БНТУ-БелАЗа» пасля доўгага перапынку заваявалі Кубак Беларусі

Гандбалісткі «БНТУ-БелАЗа» пасля доўгага перапынку заваявалі Кубак Беларусі сярод жаночых каманд, спыніўшы гегемонію «Гомеля». На пляцоўцы берасцейскага спарткомплексу «Вікторыя» ў вырашальным паядынку 27-га кубкавага розыгрышу падначаленыя Канстанціна Шараварава перайгралі гамяльчанкам з лікам 27:22. Для «БНТУ-БелАЗа» гэта 17-ы Кубак Беларусі ў гісторыі і першы з 2018 года, «Гомель» браў трафей восем разоў, у тым ліку пяць апошніх сезонаў запар. У мужчын «Фінал чатырох» пройдзе 22-23 траўня ў менскім спарткомплексе «Уручча».

Хакеісты «Брэста» выйшлі наперад у паўфінальнай серыі супраць «Шахцёра»

У Берасці адбыўся трэці паядынак у паўфінальнай серыі плэй-оф беларускай хакейнай экстралігі паміж хакеістамі «Брэста» і «Шахцёра». Да трэцяй вочнай сустрэчы ў бягучым плей-оф першая і сёмая каманды па выніках рэгулярнага чэмпіянату падышлі з роўнасцю ў серыі – 1:1. Першая шайба здарылася ўжо на чацвёртай хвіліне, яе аўтарам стаў форвард «Шахцёра» Аляксей Сяргееў. У пачатку трэцяга перыяду нападнік гаспадароў Яраслаў Косаў зраўняў лік. Роўна за дзесяць хвілін да сірэны аб заканчэнні перыяда Ілья Сушко вывеў паўднёўцаў наперад. Астатняга часу на выратаванне «гарнякам» не хапіла, больш за тое, «Шахцёр» прапусціў ад Косава ў пустую брамку 3:1 – «зубры» захопліваюць лідарства ў серыі да чатырох перамог 2:1. Наступны паядынак у гэтай пары адбудзецца 31 сакавіка таксама ў Берасці.

Берасцейскае «Дынама» разграміла футбалістаў «Смаргоні»

Футбалісты берасцейскага «Дынама» ужо ў першай палове хатняга паядынку з футбалістамі «Смаргоні» забілі тры мячы. Спачатку вызначыўся Герман Баркоўскі, а потым галявы дубль аформіў Міхаіл Гардзяйчук, прычым другі мяч стаў для яго сотым у вышэйшай лізе нацыянальнага чэмпіянату. Пасля перапынку Яраслаў Арашкевіч забіў чацвёрты гол у браму гасцей, а потым Цярэнцій Луцэвіч адыграў адзін мяч – 4:1 на карысць дынамаўцаў. Для берасцейцаў гэта першая вікторыя ў гэтым першынстве, смаргонская дружына пацярпела другое буйное фіяска запар. У першай сустрэчы дня магілёўскі «Дняпро» і дзяржынскі «Арсенал» разышліся мірам – 0:0. Сёння адбудуцца яшчэ тры гульні другога тура: «Нафтан» у Наваполацку прыме барысаўскі БАТЭ, «Віцебск» згуляе са «Славіяй», а «Іслач» з «Шахцёрам».

Алонса паведаміў, што застанецца і працягне працаваць у «Баеры»

Галоўны трэнер «Байера» Хабі Алонса заявіў, што не збіраецца пакідаць клуб. «Была добрая сустрэча з прадстаўнікамі «Баера», і паведаміў ім, што застануся і працягну працаваць у клубе. Пасля размоў пра сваю будучыню выкарыстаў перапынак, каб падумаць і прыняць рашэнне. Гэтае месца для мяне. Мая праца ў «Баеры» не завершаная. Хачу дапамагчы клубу і гульцам развівацца. Думаю, што гэта найлепшае рашэнне для маёй будучыні. Удзячны «Баеру», кіраўніцтву, гульцам, заўзятарам. Не буду каментаваць цікавасць з боку «Ліверпуля» ці «Баварыі». Гэта вялікія клубы, цесныя сувязі з імі, але знаходжуся там, дзе хачу быць. Цяпер не час вырашаць сваю будучыню, хачу развівацца ў «Баеры», – сказаў Хабі Алонса.

Беларускае Радыё Рацыя