BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Гандбалісты «Мяшкоў Брэста» 20-ы раз запар перамаглі ў чэмпіянаце Беларусі

Гандбалісты «Мяшкоў Брэста» святкавалі 20-ю перамогу запар у чэмпіянаце Беларусі. У чацвёрты раз у гэтым сезоне яны абыгралі свайго галоўнага суперніка сталічны клуб СКА – 27:26. «У сераду быў Дзень роднай мовы, таму на арэне грала беларуская музыка, а публiка падтрымлівала хлопцаў па-беларуску», – піша прэс-служба берасцейскага клуба. У «Мяшкоў Брэста» ў рэгулярным чэмпіянаце 40 ачкоў, у СКА, які на другім месцы, 30 ачкоў. Далей будуць матчы плэй-оф. Чвэрцьфінальныя серыі працягнуцца да дзвюх перамог.

Гарадзенскі «Рытм» 24-ы раз стаў чэмпіёнам Беларусі

Гарадзенскі «Рытм» 24-ы раз стаў чэмпіёнам Беларусі па індорхакею сярод жаночых каманд. У фінальнай серыі, якая праходзіла на пляцоўцы веладрома «Мінск-Арэны», гарадзенкі двойчы абыгралі баранавіцкі «Тэкстыльшчык». Спачатку «Рытм» выйграў у серыі булітаў – 2:1 (асноўны час скончыўся з лікам 2:2), а пасля перамог з лікам 5:2. Бронзавыя медалі ў «Мінска». Чэмпіянат Беларусі сярод мужчынскіх каманд выйграў ХК «Мінск», які ў фінальнай серыі двойчы перамог берасцейскі «Будаўнік» – 9:3 і 6:4.

«Порту» у дададзены час вырваў перамогу ў «Арсенала»,

Партугальскі «Порту» абыграў на сваім полі лонданскі «Арсенал» у 1/8 фіналу футбольнай Лігі чэмпіёнаў – 1:0. Пераможны мяч на 4-й кампенсаванай хвіліне другога тайма забіў Галено. У Неапалі іспанская «Барселона» выйгравала ў мясцовага «Напалі» пасля гола Роберта Левадоўскага, але потым Віктар Асімхен зраўняў лік – 1:1. Вінгер «Барселоны» Ламін Ямаль стаў аўтарам рэкорду Лігі чэмпіёнаў.
Паўабаронца выйшаў у стартавым складзе каталонцаў ва ўзросце 16 гадоў і 223 дні. Такім чынам, Ямаль стаў самым маладым футбалістам, які калі-небудзь гуляў у плэй-оф. На групавым этапе Ямаль выходзіў на поле ў кожным матчы «Барселоны» і вызначыўся выніковай перадачай.

«Віцебск», «Гомель» і «Металург» дабіліся перамог у матчах экстралігі

У сераду трыма матчамі ў Віцебску, Гомелі і Жлобіне працягнуўся рэгулярны чэмпіянат беларускай хакейнай экстралігі. «Віцебск», які ідзе другім, прымаў другі з канца табліцы «Магілёў». Фінальны лік – 3:2, віцябляне гарантуюць сабе найменш другое месца па выніках чэмпіянату. Лідар сезона «Шахцёр» наперадзе ўсяго на два балы.
Паралельна ў Гомелі мясцовы клуб нарэшце перапыніў серыю з шасці паразаў, абыграўшы наваполацкі «Хімік» з лікам 3:1. З такім жа вынікам скончыўся і паядынак «Металурга» і «Лакаматыва». Жлабінчане здабылі пятую вікторыю запар і заслупавалі за сабой шосты радок табліцы. Супрацьстаяць «ваўкам» на старце плэй-оф таксама будзе нехта з пары «Юнацтва» – «Нёман».

Беларускае Радыё Рацыя